Ahlebait TV
Ahlebait TV (урд. گھریلو — «людзі дому») — кругласодневы спадарожнікавы тэлеканал мусульманаў-шыітаў Ангельшчыны, заснаваны ў жніўні 2009 году. На 2016 г. сядзіба месьцілася ў раёне Ўэмблі (акруга Брэнт, графства Вялікі Лёндан) на паўночны захад ад гораду Лёндану. Вяшчаў на ангельскай і 3 мовах Паўднёвай Азіі — урду (Пакістан), гіндзі і гуджарацкай (Індыя). Меў каля 2 млн штодзённых гледачоў.
Ahlebait TV | |
Краіна | Ангельшчына |
---|---|
Зона вяшчаньня | Заходняя і Сярэдняя Эўропа |
Дата стварэньня | 1 жніўня 2009 (15 гадоў таму) |
Уладальнік | Ahlebait Network Ltd |
Слоган | Глядзіце «Людзей дому». Вучыцеся ў «Людзей дому» |
ahlebaittv.net |
Назва
рэдагавацьНазва каналу Ahlebait TV адносіцца да пэрсыдзкага-ўрдзкага тэрміну Ahlebait, які заснаваны на арабскім тэрміне Ahl ul-Bayt (па-арабску: أهل البيت) — славазлучэньня, якое пазначае мусульманскага прарока Мухамэда і ягоных найбліжэйшых сваякоў.
Мэта
рэдагавацьПаводле сайту тэлеканала, місія канала накіравана на асьвету чалавецтва ў:
- Ісламскім праве (Шарыят)
- Сацыяльных, эканамічных, культурных і рэлігійных патрэбах
- Садзейнічаньні духоўнага адзінства
- Садзейнічаньні мультыкультуралізму
- Вучэньні Сьвятога Карана і Суны
Праграмы
рэдагавацьAhlebait TV трансьлюе ісламскія праграмы, такія як Majaalis, Salaam, Marsiyas, Nauhas, Duas and Ziyaraat. Іншыя праграмы ўключаюць у сябе ісламскія фільмы і лекцыі, каранскія праграмы, моладзевыя праграмы і праграмы на ангельскай мове.
Мінуўшчына
рэдагавацьНа спадарожніку Eutelsat 9A тэлеканал перасталі трансьляваць 7 сакавіка 2011 году, ды 1 верасьня 2011 году канал быў зачынены цалкам, калі ён быў зьняты і са спадарожніку Eutelsat 28а і Sky channel 836[1]. 12 сьнежня 2011 году тэлеканал аднавіў вяшчаньне праз спадарожнік Eutelsat 28а[2].
На 2012 г. на вэб-старонцы тэлеканалу гаварылася, што асноўнай мэтай тэлеканалу зьяўляецца выхаваньне чалавецтва, праз адукацыйныя, сацыяльныя ды рэлігійныя праграмы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Change Log: Ahlebait TV Праверана 1 September 2011 г. Архіўная копія
- ^ Ahlebait TV makes comeback on Sky Digital Праверана 13 December 2011 г.