Ad maiorem Dei gloriam (з лац. «Для большай славы Божай») — геральдычны дэвіз ордэна езуітаў. Аўтарам лічыцца заснавальнік ордэну Ігнацы Ляёля.

A.M.D.G. на хорах Царквы Сьвятога Ігнацыя, ЗША

Гэтая фраза — геральдычны дэвіз многіх езуіцкіх адукацыйных установаў, у тым ліку 8 з 28 членаў Асацыяцыі езуіцкіх каледжаў і ўнівэрсытэтаў, і шматлікіх сярэдніх школ ва ўсім сьвеце. У многіх ангельскіх школах студэнтаў просяць напісаць абрэвіятуру AMDG зьверху на сваіх паперах, каб нагадаць ім, што нават іх школьныя заняткі прызначаныя «Да большай славы Божай».

A.M.D.G. часта ўключалася ў подпіс папы рымскага Яна Паўла II і Ёгана Сэбастыяна Баха.