Гісторыя ад заснаваньня гораду

(Перанакіравана з «Ab urbe condita»)

«Гісто́рыя ад заснава́ньня го́раду» («Ab urbe condita») — асноўны твор Тыта Лівіюса, адна з найбольш вядомых і фундамэнтальных працаў па гісторыі Старажытнага Рыму. Ахоплівае пэрыяды ад традыцыйнай даты заснаваньня Рыму па храналёгіі Варона (753 да н. э.) да 9 году. З 142 кнігаў цалкам захаваліся 35. Гэтая частка ўмоўна падзяляецца на гэтак званыя дэкады:

Ab urbe condita, 1493

Гэты падзел, таксама разам з пэнтадамі, зьявіўся каля 4 стагодзьдзя. Фрагмэнты кнігі XCI апісваюць вайну з Сэрторыем, а фрагмэнты кнігі CXX утрымліваюць апісаньне сьмерці Цыцэрона.

Лівіюс працаваў над «Гіторыяй» 40 гадоў і грунтаваўся галоўным чынам на працах малодшых аналістаў: Луцыя Элія Тубэрона, Гая Ліцынія Макра і Валера з Анцыя (пераважна ў першай дэкадзе), а таксама на Фабія Піктара, Кальпурнія Пізана, Клаўдзія Квадрыгарыя і Палібія. Мяркуецца, што першыя кнігі былі створаныя паміж 27 і 25 гадамі да н.э., кніга IX была напісаная да 20 году да н. э., а апошнія — толькі пасьля 14 году. Галоўным героем «Гісторыі» стаў народ — populus Romanus, хаця палітычная барацьба патрыцыяў з плебеямі апісаная з арыстакратычнага пункту погляду.

Найбольш значнымі з пераказаў твора, якія захаваліся да нашых дзён, зьяўляюцца так званыя «Пэрыёхі».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць