Вагоны сэрыі 81-7036/7037 распрацаваныя напачатку XXI стагодзьдзя на ААТ «Крукаўскі вагонабудаўнічы завод» (г. Крамянчук, Палтаўская вобласьць, Украіна).

81-7036/7037
Вытворца Крукаўскі вагонабудаўнічы завод
Пэрыяд выпуску з 2010
Тара 32,26/31,3 т
Даўжыня 18810 мм
Шырыня 2676 мм
Вышыня 3660 мм
Хуткасьць 90 км/г
Тып тормазу электрычны, пнэўматычны (сыстэмы вэстынгаўзэна)
Пасажыраёмістасьць 332
Выкарыстоўваецца Харкаўскі мэтрапалітэн

Гісторыя стварэньня

рэдагаваць

Напачатку 2000-х гадоў было паднятае пытаньне пра распрацоўку больш сучаснага і тэхнічна дасканалага мэтрацягніка, чым тыя, ужо якія эксплюатаваліся ў Кіеўскім мэтрапалітэне вагоны сэрыі 81-717/714. У выніку ў 2000 г. быў створаны электрацягнік «Славуціч», але яго сэрыйная вытворчасьць наладжана не была і Кіеўскі мэтрапалітэн працягваў закупы састарэлых вагонаў з рэастатна-кантактнаю сыстэмаю кіраваньня.

Другая спроба была выраблена ў 2010 годзе на Крукаўскім вагонабудаўнічым заводзе, дзе быў пабудаваны экспэрымэнтальны 3-вагонны цягнік з асынхронным цягавым прывадам і транзыстарнай сыстэмаю кіраваньня. Склад прыбыў у Кіеў, у лістападзе 2010 году, для ўдзелу ў выставе прысьвечанае юбілею. Выстава праходзіла ў ТЧ-3. Пасьля канчатка - цягнік сышоў зваротна на завод-вытворца. У сьнежні 2010 году цягнік вярнуўся ў ТЧ-3 дзе знаходзіцца дагэтуль.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць