7-Zip
фармат архіўных файлаў
(Перанакіравана з «7z»)
7-Zip — архіватар файлаў з высокай ступеньню сьцісканьня. Выкарыстоўвае фармат сьцісканьня LZMA. Праграма вольна распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзыі GNU LGPL.
- Фарматы, якія падтрымліваюцца архіватарам 7-Zip:
- Вельмі высокі адсотак сьцісканьня ў новым фармаце 7z дзякуючы выкарыстаньню мадэрнізаванага альгарытму LZMA.
- Для фарматаў ZIP и GZIP ступень сьцісканьня на 2—10% вышэй, чым у PKZip и WinZip.
- Магчымасьць стварэньня архіваў фармату 7z, якія распакоўваюцца самі.
- У фармаце 7z магчыма ствараць шматтэчкавыя архівы (на сёньня акрамя архіваў, якія распакоўваюцца самі).
- Магчымасьць шыфраваньня архіваў з дапамогай альгарытму AES-256 (для фарматаў 7z ды ZIP).
- Інтэграцыя ў абалонку Microsoft Windows і Windows NT.
- Плагін для праграм FAR Manager, Total Commander ды Unreal Commander.
- Графічны інтэрфэйс вэрсіі для Windows на 74-х мовах (у тым ліку, беларускамоўны) з функцыямі двухваконнага файловага мэнэджара.
- Магутная вэрсія для команднага радка.
- Існуе вэрсія для 32-разрадных і 64-разрадных сыстэм.
7-Zip | |
Распрацоўка | Ігар Паўлаў |
---|---|
Апошняя вэрсія | 15.14 (31 сьнежня 2015 г.[1]) |
АС | Microsoft Windows, GNU/Linux, FreeBSD, DOS |
Тып | Архіватары |
Ліцэнзія | GNU LGPL |
Афіцыйная старонка | 7-zip.org |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ HISTORY of the 7-Zip (анг.). 7-Zip (31 сьнежня 2015). Праверана 2 сакавіка 2016 г.