36 драматычных сытуацыяў

тэатразнаўчае дасьледаваньне 1895 году

«36 драматычных сытуацыяў» — тэатразнаўчае дасьледаваньне, напісанае ў 1895 годзе Жоржам Пальці.

«36 драматычных сытуацыяў»
«Les 36 situations dramatiques»
Жанр: дасьледаваньне
Аўтар: Жорж Пальці
Мова арыгіналу: француская
Год напісаньня: 1895
Публікацыя: 1895
Асобнае выданьне: 1895
Выдавецтва: «Мэркурый Францыі»
Носьбіт: кніга
Папярэдні твор: «Тэорыя тэмпэрамэнтаў і іх практыка» (1889)
Наступны твор: «Ялавічныя скуры» (1899)

У кнізе прыводзіўся сьпіс 36 асноўных сюжэтаў сусьветнай драматургіі, да якіх прыбягалі пісьменьнікі. Сярод гэтых сцэнароў жыцьцёвых абставінаў згадваліся: мальба, выратаваньне, помста за злачынства, помста блізкаму за блізкага, зацкаваньне, раптоўнае няшчасьце, ахвяра каго-небудзь, адважная спроба, выкраданьне, загадка, дасягненьне, нянавісьць між блізкімі, суперніцтва між блізкімі, сужэнская здрада з наступным забойствам, вар'яцтва, сьмяротная неасьцярожнасьць, кровазьмяшэньне незнарок, забойства блізкага незнарок, самаахвяраваньне дзеля ідэалу, самаахвяраваньне дзеля блізкіх, ахвяраваньне ўсім дзеля жарсьці, ахвяра блізкім дзеля абавязку, суперніцтва няроўных, сужэнская здрада без забойства, злачынства дзеля каханьня, ганьбаваньне ўлюбёнай істоты, каханьне зь перашкодамі, славалюбства, змаганьне супраць Бога, беспадстаўная рэўнасьць і зайздрасьць, судовая памылка, пакуты сумненьня, страчанае і зноў знойдзенае, страта блізкіх[1].

  1. ^ Алена Ляўковіч. Трыццаць шэсьць і адзін сюжэт // Зьвязда : газэта. — 7 сакавіка 2014. — № 43 (27653). — С. 3. — ISSN 1990-763x.