2-я Варшаўская пяхотная дывізія (Польшча)

польскае вайсковае падразьдзяленьне Войска Польскага

2-я Варшаўская пяхотная дывізія імя Генрыка Дамброўскага (па-польску: 2 Warszawska Dywizja Piechoty im. Henryka Dąbrowskiego / 2 DP) — пяхотнае воінскае падразьдзяленьне Народнага Войска Польскага, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сфарміравана ў Кельце у 1943 годзе, ўвайшла ў склад 1-й арміі Войска Польскага. У жніўні 1944 году была перакінутая на Магнушаўскі пляцдарм, адкуль і пачала свой баявы шлях. У студзені 1945 году ўдзельнічала ў баях каля Варшавы, а таксама пераадольвала Паморскі вал і вызваляла горад Камень Паморскі. Удзельнічала ў некаторых этапах Вісла-Одэрскай і Бэрлінскай апэрацыі, завяршыла свой баявы шлях на Эльбе. Дывізія першапачаткова разьмяшчалася ў Кельцы, пасьля перабралася ў Чэнстахоў (штаб дывізіі разьмяшчаўся на вуліцы Ленскай у Чанстахова). Расфармаваная ў 1956 годзе[1], яе правапераемніцай стала спачатку 7-я пяхотная дывізія, а потым 2-я Варшаўская мэханізаваная дывізія.

2-я Варшаўская пяхотная дывізія імя Генрыка Дамброўскага
па-польску: 2 Warszawska Dywizja Piechoty im. Henryka Dąbrowskiego
Гады існаваньня 1943-1956
Краіна Сьцяг Польшчы Польшча
Падпарадкаваньне Народнае Войска Польскае
Уваходзіць у
Тып пяхота
Уключае ў сябе тры пяхотных палкі, артылерыйскі полк, батальёны
Колькасьць 11164 чалавек
Дысьлякацыя Кельцы, Чанстахова
Мянушка Варшаўская
Заступнік Ян Генрых Дамброўскі
Войны Другая сусьветная вайна

У дывізіі служыла шмат беларусаў, якія пражывалі ў Заходняй Беларусі і былі прызваныя ў войска восеньню 1944 году.

Фармаваньне

рэдагаваць

Фармараваньне 2-й пяхотнай дывізіі імя Генрыка Дамброўскага пачалося ў першай дэкадзе жніўня 1943 году згодна з загадам нумар 04/500. 30 жніўня было абвешчана аб афіцыйным фармаваньні дывізіі, якая ўвайшла ў склад 1-га Польскага корпусу ў СССР. У склад новастворанай дывізіі ўвайшлі:

  • Штаб камандаваньня
  • 4-ы пяхотны полк
  • 5-ы Калабрэскі пяхотны полк
  • 6-ы пяхотны полк
  • 2-і полк лёгкай артылерыі
  • 2-і сапёрны батальён
  • 2-і дывізіён самаходнай супрацьтанкавай артылерыі
  • Дапаможны артылерыйскі ўзвод
  • 2-і асобны навучальны пяхотны батальён
  • 2-я асобная выведвальная рота
  • 2-я асобная рота сувязістаў
  • 2-й асобны санітарны батальён
  • 2-я асобная рота хімічнай абароны
  • 2-я асобная транспартная рота (калёна)
  • 2-я палявая швейная майстэрня
  • 2-я палявая пякарня
  • 2-й вэтэрынарны шпіталь
  • 1901-я палявая каса Дзяржаўнага Банку Польшчы
  • 2886-я палявая паштовая станцыя
  • Аддзел інфармацыі

11 лістапада 1943 году у Хутары Белом салдаты дывізіі афіцыйна прынесьлі вайсковую прысягу[2], а праз месяц у склад дывізіі ўвайшлі дзьве жаночыя Стралковыя роты. 26 сьнежня дывізіі быў урачыста ўручаны штандар, над якім працавалі сябры Саюзу польскіх патрыётаў. Фармаваньне дывізіі працягвалася і пасьля надыходу Новага 1944 году. Па стане на 1 студзеня 1944 году ў дывізіі афіцыйна налічвалася 11164 чалавекі, з іх 8942 салдаты, што складала прыблізна 80%. Прыблізна 58,7% салдат дывізіі былі кавалерыстамі.

10 студзеня 1944 году дывізія прыбыла ў Смаленск, адкуль пачала свой марш на Валынь. Да 24 ліпеня 1944 году дывізія дабралася да Хэльму. У сакавіку дывізія ўвайшла ў склад спачатку 1-й польскай арміі ў СССР, а затым і ў 1-ю армію Войска Польскага. 7 траўня 1944 году быў расфармаваны 2-і асобны дывізіён самаходнай супрацьтанкавай артылерыі, які 5 чэрвеня ўвайшоў у склад 2-і дывізіён самаходнай артылерыі, які складаўся з самаходак СУ-76.

Баявы шлях

рэдагаваць

2-я дывізія прымала ўдзел у баях над Віслай у раёне Пулавы з ліпеня па жнівень 1944 году, дзейнічала на Магнушаўскім пляцдарме са жніўня па верасень 1944 году. Палкі дывізіі, наступаючы з Чарнякоўскага пляцдарму, удзельнічалі ў баях за Варшаву[3]. У студзені 1945 году дывізія фарсіравала Віслу, пераадолела Памяранскі вал і выйшла ў лютым-сакавіку да Камяня Паморскага.

19 лютага 1945 году загадам № 011 Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандаваньня дывізіі было нададзена ганаровае найменьне Варшаўская, што было пацьверджана загадам №060 1-й арміі Войска Польскага. У тым жа месяцы дывізіяй быў вызвалены горад Дзіўнувэк, што дазволіла ёй выйсьці да мора. У Бэрлінскай апэрацыі дывізія фарсіравала Одэр і выйшла ў красавіку 1945 году на Эльбу. 4 траўня 1945 году дывізія афіцыйна скончыла свой баявы шлях[2], але працягвала несьці службу ў некаторых нямецкіх гарадах. Штаб дывізіі разьмяшчаўся ў першыя пасьляваенныя дні ў горадзе Котбус. Пасьля ў памяць аб дывізіі некаторыя вуліцы польскіх гарадоў былі перайменаваны ў яе гонар.

4 траўня 1945 году Вярхоўны савет СССР узнагародзіў дывізію Ордэнам Чырвонай Зоркі «за ўзорнае выкананьне баявых заданьняў на фронце ў барацьбе з ворагам, за ўзяцьце гарадоў Дойч Кроне і Маркіш Фрыдланд ды прадэманстраваныя пры гэтым мужнасьць і адвагу»[4].

       
     
  1. ^ Paweł Piotrowski: Śląski Okręg Wojskowy. s. 185.
  2. ^ а б Stanisław Komornicki: Wojsko Polskie: krótki informator historyczny s. 132—135
  3. ^ Wg Lecha Kowalskiego w «Generał ze skazą» pozorowały próby przyjścia z pomocą Warszawie (wrzesień 1944). "
  4. ^ Organizacja i działania bojowe … s. 365.

Літаратура

рэдагаваць
  • Wanda Bigoszewska, Henryk Wiewióra: Sztandary ludowego Wojska Polskiego 1943—1974. Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1974.
  • Józef Margules, Drugie dywizje w bojach o Polskę 1776—2000, Dom Wydawniczy Bellona, Warszawa 2003, ISBN 83-11-09575-2.
  • Stanisław Komornicki: Wojsko Polskie : krótki informator historyczny o Wojsku Polskim w latach II wojny światowej. 1, Regularne jednostki ludowego Wojska Polskiego : formowanie, działania bojowe, organizacja, uzbrojenie, metryki jednostek piechoty. Warszawa : Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej Warszawa 1965
  • Jerzy Kajetanowicz: Polskie wojska lądowe 1945—1960 : skład bojowy, struktury organizacyjne i uzbrojenie. Toruń; Łysomice: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2005. ISBN 8388089676.
  • Organizacja i działania bojowe Ludowego Wojska Polskiego w latach 1943—1945. Wybór materiałów źródłowych, tom I, Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, Warszawa 1958.