1257-ы асобны пантонна-моставы батальён
1257-ы асобны пантонна-моставы батальён — вайсковая адзінка ў складзе Цэнтральнае групы войскаў (СССР), дысьлякаванай у Чэхаславаччыне.
Мінуўшчына
рэдагаваць21 жніўня 1968 року пры выкананьні пацыфікацыі Чэхаславаччыны на яе тэрыторыю ўведзеная 38-я агульнавайсковая армія Прыкарпацкае вайсковае акругі (СССР). У гэтым самым року на аснове 1257-га асобнага інжынэрна-сапэрнага батальёну зь яе складу створаны 1257-ы асобны пантонна-моставы батальён, улучаны ў склад Цэнтральнае групы войскаў. Базіраваўся ў Оламаўцы.
У 1989 року батальён выведзены ў вайсковы гарадок Слабудка Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР. Расфармаваны ў 1993.
Камандзіры
рэдагаваць- …
- падпалкоўнік Скрагін А. В. (1974—1979)
- падпалкоўнік Кочнеў І. І. (1979—1985)
- падпалкоўнік Забалатны В. А. (1985—1990)
- маёр Аляксандраў А. В. (1990—1992)