.280 British
.280 British (7×43 мм) — прамежкавы патрон, створаны ў Вялікабрытаніі ў канцы 1940-х гадоў. Гэта патрон з востраканцовай абалонкавай куляй калібрам 7 мм (0,280 цалі) і набойницай бутэлькавай формы, без выступаючай закраіны, даўжынёй 43 мм.
.280 British | |
---|---|
Тып патрона: | Прамежкавы патрон |
Краіна-вытворца: | Вялікабрытанія |
Гісторыя: | |
Выкарыстаньне: | Вялікабрытанія |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Час стварэньня: | 1945 год |
Характарыстыкі: | |
Маса Патрона, г: | 9 |
Даўжыня патрона, мм: | 65 |
Сапраўдны калібр кулі, мм: | 7,2 |
Дыямэтар шыі набойніцы, мм: | 8 |
Дыямэтар пляча набойніцы, мм: | 11,4 |
Дыямэтар асновы набойніцы, мм: | 11,9 |
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с: | 770 |
Энэргія кулі, Дж: | 2680 |
Выява на Вікісховішчы: | Category:.280 British |
Гісторыя
рэдагавацьПасьля заканьчэньня Другой сусьветнай вайны ангельцы, сустрэўшы на палях бітваў новы патрон для штурмавой вінтоўкі — 7.92 Kurz пачалі праграму па замене ўжо вельмі шаноўнага, але састарэлага на той час патрона .303 British, які ўжо плянавалася замяніць раней (але тады перашкодзіла напружаная сітуацыя з вытворчасьцю стралковай зброі ў краіне).
Мэтай ангельскіх распрацоўнікаў было стварэньне патрона, які смог бы замяніць патрон .303 British ва ўсіх прызначаных для яго выкарыстаньня выглядах зброі: кулямёце Bren, вінтоўцы Enfield N4 і кулямёце Vickers, а таксама падыходзіў бы для штурмавых вінтовак. Такім чынам, гэты патрон павінен быў валодаць падобнымі балістычнымі характарыстыкамі з патронам для паўнавартаснай баявой вінтоўкі, але пры гэтым мець як мага малую аддачу і выбліск пры стрэле.
Пасьля пасьпяховых выпрабаваньняў патрон прымаецца на ўзбраеньне Брытанскага войска ў 1951 годзе пад пазначэннем «Rifle, Automatic, caliber .280, Number 9 Mark 1». Пад дадзены тып патрона пачалася весьціся распрацоўка кулямёта TADEN і аўтаматаў Enfield EM-1 і Enfield EM-2. Аднак у гэтым жа (1951) годзе пад ціскам ЗША новы ўрад Вялікабрытаніі прымае рашэньне аб пераходзе на «паменшаны» амэрыканскі вінтовачны патрон 7,62×51 мм, больш магутны і дальнабойны, але малападыходзячы для ручной аўтаматычнай зброі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць.280 British — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў