Ҁ
Ҁ, ҁ (ко́па) — стары кірылічны знак, які наўрад варта лічыць літарай[Крыніца?]. Выкарыстоўваўся ў стараславянскім пісьменстве выключна ў якасьці лікавага знака 90, што ў дакладнасьці паўтарала сярэднявечны грэцкі запіс лікаў: у якасьці знаку копа (Ϙ) выйшла з ужытку да пачатку «клясычнага» пэрыяду старажытнагрэцкай літаратуры (а таму й не ўключаецца ў склад стандартнага 24-знакавага грэцкага алфабэту), але дагэтуль захоўваецца ў якасьці лікавага знака (з тым жа значэньнем), бо звычайныя альфабэтныя знакі ў грэкаў ня цалкам выцесьненыя арабскімі лічбамі: часам ёю перадаюцца «лікі» кіраўнікоў, напрыклад Φίλιππος Β = Піліп II.
Літара кірыліцы копа | |
Ҁ ҁ | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | ; |
Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter koppa
cyrillic small letter koppa |
Юнікод | Ҁ: U+0480 ҁ: U+0481 |
HTML | Ҁ: Ҁ, Ҁ ҁ: ҁ, ҁ |
UTF-16 | Ҁ: 0x480 ҁ: 0x481 |
URL-код | Ҁ: %D2%80 ҁ: %D2%81 |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
У глаголіцы знак-адпаведнік копы адсутнічае.
У кірыліцы ж знак Ҁ даволі рана стаў успрымацца як знак падобнай на яго Ч, так што ў царкоўнаславянскім пісьменстве лікавым знакам 90 стаў гэты знак.
Зьмешваньне знака Ҁ і знаку Ч можна ўгледзець і ў адваротным напрамку: так, шрыфты беларускага першадрукара Францішка Скарыны мелі характэрны копападобны знак Ч. Пазьней, у пачатку XX ст. часопіс «Крывіч» у сваіх шрыфтах зьмяняў літару Ч на Ҁ і ў афармленьні выглядаў як «Крывїҁ».
Назва «копа» для кірылічнага знака Ҁ — умоўная, нядаўна ўведзеная па падабенстве з грэцкаю. У цяперашніх падручніках і слоўніках стараславянскае азбукі часам уключаецца ў сьпіс знакаў кірылічнай азбукі, як і ў Стараславянскім слоўніку М. 1994 табліца на стар 56—57 зьмешчана паміж О і П.
Лічбавае значэньне
рэдагавацьУ стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах мае значэньне лічбы — 90.