Яфім Раманенка
Яфі́м Мікі́тавіч Раманенка (1898, Карма, Магілёўская губэрня — 1971) — дырэктар БДІНГ у 1944—1949 роках.
Яфім Раманенка | |
Дата нараджэньня | 1898 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1971 |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЗь сям’і селяніна. Навучаўся ў духоўнай сэмінарыі Магілёва. Сябар ВКП(б) ад 1919. У гады Грамадзянскае вайны ваяваў на Заходнім фронце. У пэрыяд змаганьня з басмачамі — камісар 98 стралковага палка Туркмэнскага фронту. Пасьля Грамадзянскай вайны працаваў выкладчыкам аб’яднанае Беларускае ваеннае школы.
У 1932 скончыў Плянава-эканамічны інстытут і на працягу двух гадоў працаваў у Дзяржпляне БССР. У 1934—1941 — старэйшы выкладчык палітэканоміі й дэкан плянавага факультэту.
У гады Вялікае Айчыннае вайны працаваў настаўнікам гісторыі ў адной з школаў Саратаўскае вобласьці, лектарам ЦК КПБ. У 1944—1949 дырэктар БДІНГ. Затым 10 гадоў на выкладчыцкай працы (старэйшы выкладчык, загадчык катэдры) у інстытуце. У 1959 сышоў на пэнсію, працягваючы працаваць выкладчыкам катэдры палітэканоміі. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»