Ятрышнік
Ятры́шнік (Orchis) — род кветкавых расьлінаў сямейства архідных.
Ятрышнік | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Аднадольныя (Monocots) |
Атрад | Спаржакветныя (Asparagales) |
Сямейства | Архідныя (Orchidaceae) |
Род | Ятрышнік |
Бінамінальная намэнклятура | |
Orchis L., 1753 | |
Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. Больш за 100 (паводле іншых зьвестак каля 60) відаў; на Беларусі 5 відаў: абпалены, дрэмлік, клапаносны, мужчынскі, шлеманосны. Трапляюцца ў вільготных лясах, на ўзлесках, палянах, вільготных лугах.
Шматгадовыя травяністыя расьліны. Каранёвыя клубні суцэльныя. Сьцёблы прамыя, звычайна аблісьцелыя. Лісьце сьцябловае ці ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі няправільныя, белыя, жоўтыя, бэзавыя, ружовыя, у коласападобных суквецьцях. Плод — каробачка.
Лекавыя, дэкаратыўныя расьліны. Клубні некаторых відаў ядомыя, з высушаных вырабляюць лекавы сродак — салеп.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЯтрышнік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў