Ясьмін Гаўры (па-ангельску: Yasmeen Ghauri, урду: یاسمین غوری) — канадзкая топ-мадэль.

Ясьмін Гаўры
Дата нараджэньня 23 сакавіка 1971 (53 гады)
Месца нараджэньня Манрэаль, Канада
Рост 178 см
Грудзі 90 см
Стан 60 см
Сьцёгны 89 см
Колер валасоў чорныя
Вочы гнядыя

Біяграфія

рэдагаваць

Ясьмін нарадзілася 23 сакавіка 1971 году ў горадзе Манрэаль (Канада) ў сям’і пакістанца і немкі. Яе бацька быў імамам.

Мадэльную кар’еру пачала з 17 гадоў. Калі вучылася ў школе, працавала ў Макдональдсе, дзе Ясьмін заўважыў скаўт мадэльнага агенцтва. Бацькі Ясьмін былі супраць кар’еры мадэлі.

У 1998 годзе была адным з анёлаў Victoria's Secret.

Ясьмін была тварам такіх марак, як Christian Dior, Chanel, Emmanuel Ungaro, Escada, Gianfranco Ferré, Versace, Hermès, Lanvin, Оscar de la Renta, Ralph Lauren, Revlon, Sonia Rykiel и Valentino.

Зьяўлялася на вокладках такіх часопісаў, як «Cleo», «Marie Claire» (Аўстралія, Францыя, Італія, Гішпанія, Вялікабрытанія), «Shape», «Photo Life», «Flare», «ELLE» (Францыя, Нямеччына, Італія, Мэксыка, Сынгапур, Вялікабрытанія, ЗША), «Vogue» (Нямеччына, Гішпанія і Італія) і «Cosmopolitan» (ЗША).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць