Ярапо́лец (па-расейску: Ярополец) — сяло ў Валакаламскім раёне Маскоўскай вобласьці, адміністрацыйны цэнтар Яраполецкага сельскага пасяленьня. Насельніцтва складае 1184 чалавекі ў 2006. Разьмешчаны на рацэ Ламе, за 13 км на паўночны захад ад Валакаламску.

Яраполец
рас. Ярополец
Былая назва: Ерополчь, Ярополч
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Маскоўская вобласьць
Раён: Валакаламскі
Сельскае пасяленьне: Яраполецкае
Вышыня: 159 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Паштовы індэкс: 143632
Нумарны знак: 50, 90, 150, 190
Геаграфічныя каардынаты: 56°8′0″ пн. ш. 35°49′59″ у. д. / 56.13333° пн. ш. 35.83306° у. д. / 56.13333; 35.83306Каардынаты: 56°8′0″ пн. ш. 35°49′59″ у. д. / 56.13333° пн. ш. 35.83306° у. д. / 56.13333; 35.83306
Яраполец на мапе Расеі
Яраполец
Яраполец
Яраполец
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Яраполец упершыню згадваецца ў летапісе ў 1135, як умацаваны пункт кіеўскага князя Яраполка Ўладзімеравіча на правым беразе Ламы. Відавочна, назоў сяла пайшоў ад імя Яраполк. Сяло доўга належыла Іосіфа-Волацкаму манастыру. Пасьля паразы паўстаньня ў 1508 й уцёкаў з ВКЛ Міхала Глінскага, Яраполец быў перададзены яму[2]. Затым яго выкупіў маскоўскі цар Іван Жахлівы й Ярополец стаў царскім сялом, улюбёным месцам паляваньня цароў.

У 1684 Яраполец разам з навакольнымі вёскамі (агулам каля 1 тыс. двароў) быў падараваны царыцай Соф’яй украінскаму гетману Пятру Дарашэнку, які пражыў тут свае апошнія 14 гадоў і быў пахаваны. Пасьля сьмерці Дарашэнкі сяло перайшло да яго сыноў: Аляксандар узяў паўднёва-заходнюю частку, сярэдні сын Аляксей вучыўся за мяжой і ня ўдзельнічаў у падзеле, а малодшы, Пятро, атрымаў паўночна-ўсходнюю частку сяла, якую прадаў у 1717 графу Рыгору Пятровічу Чарнышову. Сынам Рыгора Чарнышова й наступным уладальнікам Ярапольца быў Захар Чарнышоў, першы беларускі генэрал-губэрнатар. У Ярапольцы ён збудаваў загарадную рэзыдэнцыю «Расейскі Вэрсаль», у стварэньні якога бралі ўдзел выбітныя дойліды XVIII ст.: Мацьвей Казакоў, Васіль Бажэнаў і іх вучні. У 1766 у гэтай палове сяла жыло 85 душ, было 17 двароў. Пасьля сьмерці ў 1784 Ярапольцам да 1830 валодала жонка Рыгора Чрнышова Ганна з дому фон Вэндэляў. Паколькі ў Захара й Ганны Чарнышовых дзяцей не было маёнтак перайшоў да ягонае ўнучатае пляменьніцы Соф’і Рыгораўны Чарнышовай, якая выйшла замуж за сапраўднага стацкага дарадцу Івана Гаўрылавіча Круглікава. Апошняму ў 1832 было дазволена менавацца Чарнышовым-Круглікавым. Пасьля яго сьмерці маёнтак перайшоў да яго сына Іпаліта, які валодаў маёнткам да канца 19 ст. Затым гэтая частка сяла праз шлюб Соф’і Круглікавай перайшла да Безабразавых.

Адзіная дачка Аляксандра Пятровіча Дарашэнкі Кацярына выйшла замуж за Аляксандра Арцёмавіча Заграскага. У сваю чаргу дачка сына А. А. Заграскага, Івана, Натальля ў 1807 выйшла замуж за Мікалая Афанасевіча Ганчарова. У Ганчаровых было шасьцёра дзяцей. З 1823 Натальля Іванаўна стала жыла ў Ярапольцы ў маёнтку, яна ж была маці Натальлі Ганчаровай — жонкі расейскага паэта Аляксандра Пушкіна. Ад 1880-х маёнткам валодаў унук Мікалая — Мікалай Іванавіч Ганчароў, пасьля — ягоная ўдава Алена Барысаўна.

7 лістапада 1919 пачалася электрыфікацыя сяла, электрычнасьць выпрацоўваў генэратар магутнасьцю 13 кіляват. Пазьней было створана каапэратыўнае тэхнічнае таварыства, якое ўзначаліў У. П. Дадагорскі. У каапэратыў уступіла адразу 14 вёсак Яраполецкае воласьці. Да 1923 было электрыфікавана 22 вёскі. У 1920 у Яраполец прыяжджалі Ўладзімер Ленін і Надзея Крупская. У 1939 Яраполецкая ГЭС была названая ім. У. І. Леніна. Прапрацавала яна да 30 кастрычніка 1941, калі была падарваная немцамі (у 1980 узноўленая як помнік гісторыі). У 1957 у сяле фільм «На графскіх развалінах».

Славутасьці

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць