Ян III Дука Батац
Ян III Дука Батац (па-грэцку: Ιωάννης Γ΄ Δούκας Βατάτζης); каля 1192, Дыдымотыка, Бізантыйская імпэрыя — 3 лістапада 1254, Німфэй, Нікейская імпэрыя) — нікейскі імпэратар, які панаваў з 1221 па 1254 гады.
Ян III Дука Батац грэц. Ιωάννης Γ΄ Δούκας Βατάτζης | |
Нікейскі імпэратар | |
---|---|
Нікейскі імпэратар | |
1221 — 3 лістапада 1254 | |
Папярэднік | Тодар I Ляскары |
Наступнік | Тодар II Ляскары |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 1192, Дыдымотыка, Бізантыйская імпэрыя |
Памёр | 3 лістапада 1254, Німфэй, Нікейская імпэрыя |
Дынастыя | Ляскарыды |
Сужэнец | Ірына Ласкарына[d] і каля Ганна Гогенштаўфен[d] |
Бацька | Базыль Батац |
Паходзячы паводле жаночай лініі ад аднае з самых знакамітых сем’яў Бізантыі, Ян ажаніўся з дачкой Тодара I Ляскары, Ірынай. Як таленавіты кіраўнік і ваеначальнік, атрымаў верх над іншымі кандыдатамі на імпэратарскі сталец, то бок змагаючыся супраць братоў Тодара I. Валадараньне Яна прайшло ў клопатах пра аднаўленьне ранейшай Бізантыйскай імпэрыі. Важнае значэньне мела перамога Яна над лацінянамі пры Піманіёне ў 1224 годзе, вынікам якой было адабраньне ў Лацінскае імпэрыі ўсіх земляў, што ляжалі ў Азіі. Затым Янам у кароткі час былі заваяваны Лесбас, Родас, Хіёс, Самас і Кос. Аднак у спробе авалодаць Кандыяй, а таксама пад сьценамі Канстантынопалю, Ян пацярпеў няўдачу.
Пакуль баўгарскім царом быў Іван II Асень, Ян дзейнічаў у зьвязе зь ім супраць лацінянаў, але пасьля сьмерці баўгарскага кіраўніка ў царстве ўзьніклі смуты, чым скарыстаўся Ян дзеля таго, каб набыць цэлы шэраг важных баўгарскіх гарадоў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЯн III Дука Батац — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Иоанн III Дука Ватац // Рыжов К. В. Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия. — М., 2001.
- ^ а б Johannes III. Dukas Vatatzes // https://www.biolex.ios-regensburg.de/BioLexViewview.php?ID=1045
- ^ а б Schäfer J. Johannes III Vatatzes // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.