Ян з Авілы
Сьвяты Ян з Авілы (па-гішпанску: San Juan de Ávila; 6 студзеня 1499 (ці 1500), Альмадовар-дэль-Кампа, Сьюдад-Рэаль, Кастылія-Ля-Манча — 10 траўня 1569, Мантыльля, Кордава, Андалюзія) — гішпанскі сьвятар, аскет, пісьменьнік.
Ян з Авілы | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | пісьменьнік, каталіцкі сьвятар, доктар Касьцёлу |
Сапраўднае імя | па-гішпанску: Juan de Ávila |
Нарадзіўся | 6 студзеня 1499[1] |
Памёр | 10 траўня 1569[1] (70 гадоў) |
Пахаваны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1894 годзе бэатыфікаваны, у 1946 годзе прызнаны апекуном гішпанскага сьвятарства, у 1970 кананізаваны, 7 кастрычніка 2012 году абвешчаны Настаўнікам Касьцёлу.
Мяжа Сярэднявечча і Адраджэньня дала Гішпаніі мноства вызнаньнікаў Веры, такіх як Ігнацы Ляёля, Люіс з Гранады, Ян Божы, Ян з Рыберы, Тарэза з Авілы, Тамаш зь Вільянуэвы і Пётр з Алькантары. У гэтым шэрагу сваіх сучасьнікаў стаяў і Ян з Авілы, найболяй вядомы як харызмат і выдатны казнадзей. І ён, у сваю чаргу аказаў вялікі ўплыў на суайчыньнікаў-пасьлядоўцаў: Антоніа дэ Малінана, Люіса дэ ля Пальма, Люіса де ля Пуэнтэ, Карляса Барамэо, Барталямэа дэ ляс Марцінэса, Дыега дэ Эстэла, П’ера дэ Бэруль, Алёнса Радрыгеса, Франсыска дэ Саль, Альфонса Марыя дэ Лігорыя, Антонія Марыя Клярэта ды іншых.
Ян нарадзіўся ў вельмі пабожнай каталіцкай сям’і, хоць яго бацька Альфонса з Авілы быў жыдоўскага паходжаньня. Маці Каталіна Хіён, шляхцянка з Альмадовару. Бацьку належалі срэбраныя руднікі ў Сьера-Марэна, таму жыцьцё сям’і было заможным. Ян пачаў вывучаць права ў Саламанцы (1514), але быў вымушаны кінуць вучобу праз тагачасныя прыпісы аб чысьціні крыві, што накладалі абмежаваньні на нашчадкаў жыдоў і мусульманаў. У 1520—1526 гадах вывучаў тэалёгію і філязофію ў г. Алькала-дэ-Энарэс ля Мадрыду. У гэты час паміраюць яго бацькі, а ў 1526 годзе малады чалавек атрымаў сьвятарскі сан і сваю першую імшу ў 1527 годзе правёў на радзіме, у касьцёле, дзе адпявалі яго бацькоў. Наступны крок сьвятара быў амаль неверагодны — ён прадаў усю спадчынную маёмасьць і немалую частку грошай раздаў бедным, вырашыўшы накіравацца ў Мэксыку як місіянэр. Але біскуп Севільі Алонса Манрык’е адгаварыў яго ад ад’езду, пераканаўшы сьвятара засяродзіцца на эвангелізацыі на Радзіме. Гэтай працы будучы Апостал Андалюзіі і прысьвяціў усё сваё далейшае жыцьцё. Ягоны талент і адданасьць служэньню Царкве выклікалі зайздрасьць, праз паклёп ён быў арыштаваны інквізыцыяй і з 1531 па 1533 год правёў у вязьніцы. Суд апраўдаў яго — на пяць сьведак супроць сьвятара прыйшлося 55 сьведак «за». Далей была нястомная праца, стварэньне сэмінарыяў і школаў, напісаньне працаў па тэалёгіі і пропаведзь Слова Божага. Жыў у Гранадзе, у 1554 годзе Ян захварэў, але яшчэ 15 гадоў, пераадольваючы хваробу, не прыпыняў дзейнасьць. Пахаваны ў Манцільі.
Галоўным творамі Яна з Авілы сталіся «Трактат аб любові Божай», «Трактат аб сьвятарстве», «Хрысьціянская дактрына», "Каментар на «Пасланьне да Галатаў» ды іншае. У 1970 годзе ў Мадрыдзе быў выдадзены Збор твораў з 6 тамоў, перавыдадзены ў 2007.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б BeWeB
- ^ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|