Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сухадольскі.

Ян Сухадо́льскі (па-польску: Jan Suchodolski) — скарбнік ВКЛ, удзельнік Чатырохгадовага Сойма і паўстаньня 1794 гаду.

Бацькі — Антоні Сухадольскі і Тэрэза з Быхаўцаў.

У 1790 г. пры падтрымцы бацькі выбіраецца на другую кадэнцыю Чатырохгадовага Сойма ад Ваўкавыскага павету. У тым жа годзе становіцца скарбнікам ВКЛ.

1795 г. — уваходзіў у склад Скарбовай Дэпутацыі Надзвычайнага Ўраду ВКЛ.

Быў жанаты на Тэкле з Даўнаровічаў. Меў сыноў: Януара, Райнольда, Валенція, Казіміра і Яцэка. А таксама дачок — Марыю і Саламею.

Літаратура рэдагаваць

  • Andrzej Haratym. Suchodolski Antoni // Polski Słownik Biograficzny. Tom XLV/2 W-wa-Krakow 2008, с. 271