Ян Хавікзоон Стээн (нід. Jan Havickszoon Steen; каля 1626, Лейдэн — да 3 лютага 1679, Лейдэн) — галяндзкі жывапісец.

Ян Стээн. Аўтапартрэт

Біяграфія

рэдагаваць

Ян Стээн нарадзіўся ў 1626 годзе ў Лейдэне. Вучыўся жывапісу ў Нікаляюса Кнюпфэра ва Утрэхце, а потым верагодна вучыўся ў Гаарлеме ў Адрыяна ван Остадэ і магчыма ў Дырка Галса.

У 1648 годзе ён уступіў у Лейдэнскую гільдыю мастакоў, ў 1649 г. ажаніўся і пераехаў у Гаагу, дзе працаваў да 1653 г. З 1654 па 1658 г. ён пражываў у Лейдэне, потым да 1669 г. у Гаарлеме, а у 1672 г. набыў ліцэнзію на адкрыцьцё карчмы ў Лейдэне.

Яна Стээна пахавалі ў Лейдэне 3 лютага 1679.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ян Стээнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў