Ян Строд
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Ян Якаўлевіч Строд (Иван Яковлевич Строд; Янис Стродс (Штродс); 29 сакавіка (10 красавіка) 1894, м. Люцын, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя — 13 лютага 1938) — вайсковец.
Ян Строд | |||||||
10 красавіка 1894 — 4 лютага 1938[1] (43 гады) | |||||||
Месца нараджэньня | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | |||||||
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сямі вэтэрынара (фэльчара) «латыша і палячкі». Закончыў царкоўна-прыхадзкую школу, затым трохклясную гарадзкую школу. Працаваў разнарабочым.
У 1914—1916 гг. удзельнічае ў І-й Усясьветнай вайне, на Заходнім фронце ў складзе каманды пешых выведнікаў 11-га Фінляндзкага палка, быў два разы паранены, кантужаны, узнагароджаны трыма Георгіеўскімі крыжамі.
Лютаўская рэвалюцыя засьпела яго ў Закаўказьзі, дзе ён служыў у 7 роце 81 запаснога палку ў Ерэване, знаходзіўся пад уплывам анархістаў. У другой палове 1917 г. ваяваў у складзе батальёна сьмерці Турманісцкага палка 38 пяхотнай дывізіі. Урад Керанскага ўзнагародзіў яго 4-м георгіеўскім крыжом і надаў званьне прапаршчыка. Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 г. дэмабілізаваўся.
У 1918 г., пасьля акупацыі Люцына немцамі сыходзіць у Савецкую Расею. З 20 красавіка 1918 г. баец 1-га Іркуцкага кавалерыйскага палку, а праз 2 дні выяжджае на Забайкальскі фронт, дзе разам з анархістам Каландарашвілі б’е белагвардзейцаў на ст. Алавянная. У дні белачэхаславацкага мяцяжу знаходзіцца ў Іркуцку, адкуль адступае ў Забайкальле.
У кастрычніку 1918 г. разам з групай дзеячоў Цэнтрасыбіры (17 чал.) на чале з М. Якаўлевым спрабуюць з г. Свабодны прабіцца праз Алёкмінскую тайгу на Захад але 6 лістапада 1918 г. быў схопленая карным атрадам Сыбірскага ўраду І. Захаранкі. 11 чалавек, разам зь Якаўлевым расстралялі, а 6, разам са Стродам зьняволілі ў Алёкмінскую турму, дзе ён знаходзіўся па сьнежань з 10 лістапада 1918 г. па 17 сьнежня 1919 г.
Пасьля падзеньня ўлады Калчака, выйшаў на волю і ўзначаліў Алёкмінскі добраахвотны чырвонаармейскі аддзел. У пачатку 1920 г. удзельнічае па заданьні Якуцкага рэўштаба ў аднаўленьні савецкай улады ў Сунтарскім улусе Якуцкай губэрні РСФСР. У лютым 1920 г. суправаджае з Алёкмінска ў якуцкую турму арыштаваных «верхаводаў контррэвалюцыі».
У сакавіку 1920 г. выяжджае за межы Якуцкага раёну Іркуцкай губэрні РСФСР. У раёне Верхне-Ленскага тракту сустрэў Таёжныя палкі Н. Каландарашвілі і быў прызначаны камандзірам 1-га эскадрона Каўкаскага палка М. П. Асаціяні.
У красавіку 1920 г. Каландарашвільцаў перакідваюць ваяваць ў Далёкаўсходнюю рэспубліку. Асабліва адзначыўся ў баях 20 кастрычніка 1920 г. за станцыю Верхне-Ульхунскую, дзе камандаваў кавалерыйскім атрадам у 400 шабляў.
У 1921 г. змагаецца супраць капелеўцаў, сямёнаўцаў і японцаў у якасьці камандзіра батальёна, памочніка камандзіра 26-га Амурскага стралковага палка 9-й брыгады, камандзіра эскадрона 6-га кавалерыйскага Гангоцкага палка імя дзядулі Каландарашвілі.
У сьнежні 1921 г. Рэўваенсавет 5 арміі прызначыў Н. Каландарашвілі камандуючым узброенымі сіламі Якуцкай губэрні Паўночнага краю. Строд быў прызначаны камандзірам галаўнога эшалёну 2-га Паўночнага атрада.
2-3 сакавіка 1921 г. Строд прыбыў у Якуцк. 6—10 сакавіка ён выяжджае на месца гібелі Каландарашвілі, які трапіў у засаду. 18 сакавіка 1922 году прызначаецца камандзірам 2-га Паўночнага атрада (потым імя дзядулі Каландарашвілі) замест загінуўшага М. Асаціяні.
Ягоны аддзел у сярэдзіне сакавіка 1922 г. захапіў маёнтак кулака С. Ягорава (Хаптагайскі бой), 26-27 сакавіка 1922 г. захапіў маёнтак Эверстава ў Тулагіна-Кільдземскай даліне, разблякаваў Ленскі тракт ад с. Пакроўск да паштовай станцыі Ціт-Ары. 28 красавіка — 18 траўня 1922 г. удзельнічае ў апэрацыі па вызваленьні з аблогі ў с. Амга аддзела Котруса, затым у абароне с. Паўлаўска.
У пачатку ліпеня 1922 г. зводны экспэдыцыйны атрад Строда вырушыў ў Вілюйскую акругу і 8 ліпеня ўвайшоў у м. Вілюйск, затым зьліквідаваў «хэўру» П. Паўлава, што дзейнічала ў Сунтарскім ды Хочынскім улусах.
У сьнежні 1922 г. быў накіраваны ў Амгінскі ўлус дзеля спыненьня наступу «Сыбіркай добраахвотнай дружыны» генэрала Пепяляева. 13- лютага — 3 сакавіка 1923 г. зводны Петрапаўлаўскі аддзел пад камандай Строда трымаў аблогу ва аласе Сасыл-Сысы (Лісіная нара) ад пепяляеўцаў да падыходу аддзелу Курашова. 8 сакавіка 1923 г Строд прызначаны начальнікам гарнізона ў с. Амга. /27 красавіка 1922 г. была ўтворана ЯАССР/
Улетку 1923 г. Строд выехаў на вучобу ў Ваенную акадэмію, але ў Новасыбірску яго накіравалі, на чале 7 батальёна 103 Сыбірскага стралковага палка, на ліквідацыю «хэўры» Д. П. Данскога, які дзейнічаў у Ангара-Ленскім раёне Ўсходняй Сыбіры.
Пабываўшы на курсах «Стрэл» Строд вярнуўся на службу ў 103 стралковы Сыбірскі полк, на пасаду камандзіра батальёна. У 1924 г. прымае ўдзел у баях на Туркестанскім фронце супраць басмачоў у складзе 4-га Акцібінскага кавалерыйскага палку пад камандаваньнем А. Лучынскага ў якасьці памочніка камандзіра эскадрона.
Напрыканцы 1924 г. — пачатку 1925 г. камандуе Амгіна-Нельканскай групай войск ЯАССР, ліквідуе «хэўру» свайго былога сябра М. Арцемьева, задушвае Тунгускае паўстаньне. У студзені 1925 г. падае заяву на прыняцьце ў чальцы УКП(б) [Прыняты ў 1927 г.]
У 1925—1926 гг. заканчвае поўны курс Вышэйшай тактычнай стралковай школы імя ІІІ Інтэрнацыянала ў Маскве.
У кастрычніку 1927 г. — студзені 1928 г. ліквідуе ўзброеныя выступы «якуцкіх буржуазных нацыяналістаў» (Ксенафонтаўшчына)
Пасьля выезду зь ЯАССР вучыўся ў Ваеннай Акадэміі РСКА імя М. В. Фрунзе ў г. Маскве. Служыў у РСЧА. У 1927 г. звольнены па хваробе, пэрсанальны пэнсіянэр РСЧА, працаваў ў Томску ў Асаавіяхіме.
Улетку 1932 г. прыяжджаў на запрашэньне ўрада Якутыі на ўрачыстасьці прысьвечаныя 10 гадавіне ўтварэньня ЯАССР, быў узнагароджаны ганаровай граматай імя 10-годзьдзя ЯАССР.
Аўтар успамінаў аб Грамадзянскай вайне. Дарэчы ў Аўтабіяграфічных дадатках да «Доўгай дарогі дадому» Васіль Быкаў успамінаў: «Прачытаў і доўга ня мог забыць ваеннага трагізму кніжкі „У якуцкай тайзе“ І. Строда» /Дзеяслоў. № 4 (23). 2006. С. 185./.
Узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сьцягу: у 1922 за бой пры станцыі Верхне-Ульхунская ў 1920, у 1924 за тое што ў 1923 адстаяў алас Сасыл Сысы, у 1924, за ліквідацыю аддзела Данскога, іменнымі нагруднымі знакамі ЦВК ЯАССР і баявой зброяй "срэбнай шашкай з залатым надпісам «герою Якутыі», яму было нададзена ганаровае імя «Строд Якуцкі».
4 лютага 1937 г. арыштаваны ў Маскве (Басманны туп., д. 10/12, кв. 50). 19 жніўня 1937 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР па арт.арт. 58-8, 58-11 КК РСФСР («Удзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі») быў асуджаны да сьмяротнай кары. Расстраляны ў той жа дзень (па іншым зьвесткам 13 лютага 1938 г.) ў Маскве. Месца пахаваньня: Данское. Рэабілітаваны 23 ліпеня 1957 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.
Ягонае імя ў г. Якуцку спачатку было нададзенае вул. Прэабражэнскай, у 1937 г. яе перайменавалі ў вул. Кірава, а ў 1958 г. вул. Інтэрнацыянальную перайменавалі ў вул. Строда. Яго імем названы саўгас ў Амгінскім раёне ЯАССР, у Сасыл Сысы дзейнічае мэмарыяльны музэй пад адкрытым небам, існуе Алёкмінскі музэй гісторыі земляробства імя І. Я. Строда, 1 сьнежня 1983 г. якуцкі алмаз у 117,50 карат атрымаў назву «Іван Строд». Цеплаход «Іван Строд» набыў вядомасьць тым, што на ягоным борце ў траўні 2008 г. памерлі маракі ад атручэньня гарэлкай набытай у Шанхаі (Кітай). Строду шмат якія якуцкія літаратары, мастакі ды музыкі прысьвяцілі свае творы. У Якуцкім дзяржаўным драматычным тэатры ішла п’еса «Сасыл Сысы», быў зьняты фільм «Сыбірскі дзед».
Творы
рэдагаваць- Из эпохи гражданской войны в Восточной сибири. // Пролетарская революция. № 5. 1926. С. 74-93.
- Унгеровщина и семеновщина (1920—1921 гг.) // Пролетарская революция. № 9. 1926. С. 98-150.
- В тайге. Москва-Ленинград. 1928. 165 с [Рэц. В. Вегман, «Сибирские огни», 1928, № 1, с. 278.]
- В Якутской тайге. Москва-Ленинград. 1930. 227 с.
- В тайге. Москва. 1931. 174 с.
- Преследование Пепеляева. // Автономная Якутия. 18 июня 1931.
- Не сдавайтесь! // Автономная Якутия. 23 февраля 1932.
- Трюк полковника Хутоярова. // Автономная Якутия. 17 июля 1932.
- В Якутской тайге. Москва. 1932. 206 с.
- В Якутской тайге. Москва. 1932. 238 с
- У Якуцкай тайзе. Пераклад з рускай мовы М. Стагановіч. Менск. 1933. 164 с.
- Saga sirin urukkuta, Biluņņite. /Якуція ў мінулым і сучасным. Пераклад У. Чыраева./ Jakuutskaj. 1933.
- В Якутской тайге. Москва. 1934. 232 с.
- «Сысыл-Сысы» (Из воспоминаний). // Молодежь Якутии. 17, 19, 22 июня 1958.
- В Якутской тайге. Якутск. 1959. 124 с.
- В Якутской тайге. Москва. 1961. 128 с.
- В тайге. Якутск. 1961.
- Саха сирин тыатыгар. / У Якуцкай тайзе. /Пераклад У. Чэмезава./ Якутскай. 1962, 312 с.
- В Якутской тайге. Якутск. 1973. 359 с.
Літаратура
рэдагаваць- Борис Ш. Встреча отряда т. Строда. // Автономная Якутия. 5 июня 1925.
- В. Томский и Пестун. «Сасыл-сысы» (эпизод из героической борьбыс пепеляевщиной красных отрядов под командой т. Строда). Якутск. 1925.
- Виллахов Е. Встреча с якутским Чапаевым. // Социалистическая Якутия. 21 февраля 1962.
- Кропачев М. Ледовая осада. // Социалистическая Якутия. 4 марта 1962.
- Вычужин А. М. Не забыть дыма сражений. // Молодежь Якутии. 21, 23, 26 февраля 1963.
- Карнит А. На родине героя. // Социалистическая Якутия. 23 февраля 1963.
- Пологрудов Н. Герой Якутии. (О советском военном деятеле И. Я Строде). // Военно-исторический журнал. № 4. 1963. С. 106—108.
- Чемезов В. Н. Строд. Якутск. 1972.
- Красное знамя и гармошка. // Бэлэм буол. 18 апреля 1974
- Алдан-Семенов А. И. Поход за последним «тигром». Об И. Я. Строде и С. С. Вострецове. Москва. 1975. 112 с.
- Строд Иван Яковлевич. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 396.
- Гражданская война в Якутии в документах и фотографиях. // Илин. Якутск. № 1. 1998. С. 28-38.
- Строд Иван Яковлевич. // Книга Памяти. Книга — мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920—1950-х годов. Том второй. Якутск. 2005 г. С. 322—323.
- Лудзінскі Н. Ян Строд. // Літоўка ды Саха. Сшытак 3. Койданава. 2011. С. 59-62.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
- ^ а б Строд Иван Яковлевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.