Ян Маркоўскі (працоўны)

Ян Маркоўскі (па-польску: Jan Markowski; каля 1889 году — 16 студзеня 1906 году) — люблінскі працоўны, пакараны сьмерцю без судовага працэсу.

10 студзеня 1906 году ў Любліне быў зьдзейсьнены замах на начальніка люблінскай чыгуначнай станцыі Шпакава, стаўленьне да якога з боку палякаў было ў значнай ступені кепскім з-за перасьледу страйкоўцаў. Чалавек, які зьдзейсьніў замах, ня баў затрыманы на месцы злачынства. Падчас праверкі ў доме, куды ўбег замаховец, быў аднак затрыманы Ян Маркоўскі, у якім тры сьведкі пазналі забойцу.

Генэрал-губэрнатар Скалон даручыў расстраляць затрыманага. На гэтых падставах 13 студзеня генэрал-лейтэнант Какурын выдаў пастанову нумар 37 аб пакараньні Маркоўскага. Расстрэл адбыўся 16 студзеня ў лесе каля вёскі Крэмпец. Магілу зраўналі зь зямлёй. Экзэкуцыя Маркоўскага была адзіным выпадкам пакараньня сьмерцю без вынясеньня прысуду на падставе права ваеннага становішча ў Люблінскай губэрні.

Літаратура

рэдагаваць
  • Renata Ślusarska, Sytuacja w guberni lubelskiej w latach 1905—1908 w świetle materiałów Urzędu Tymczasowego Generał-Gubernatora Lubelskiego, Annales Universitatis Mariae Curie-Skłodowska, Vol. LVI, Sectio F, 2001, у Інтэрнэце  (пол.)
  • Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9, с. 295.  (пол.)