Ян Лейдэнскі
Ян Ле́йдэнскі (па-нідэрляндзку: Jan van Leiden, Johann von Leiden), сапраўднае імя Ян Бойкелсзан (нід. Beukelszoon) або Бокельсан (нід. Bockelson, па-нямецку: Buckholdt — Букгальт; каля 1509, каля Лейдэну — 22 студзеня 1536, Мюнстэр) — кіраўнік мюнстэрскай камуны анабаптыстаў.
Ян Лейдэнскі | |
Jan van Leiden | |
Імя пры нараджэньні | Ян Бойкелсзан |
---|---|
Дата нараджэньня | каля 1509 |
Месца нараджэньня | Лейдэн |
Дата сьмерці | 22 студзеня 1536 |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | абезгалоўліваньне[d] |
Занятак | сьвятар, тэоляг |
Маці | Аліт Бокель[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПа прафэсіі кравец. У 1533 годзе далучыўся да старшыні нідэрляндзкіх анабаптыстаў Яна Матыса, хрысьціўся ў яго і стаў адным зь ягоных апосталаў. Калі Матыс у 1534 року быў забіты, Ян сьцьвярджаў, што паводле адкрыцьця звыш ён прызначаны пераемнікам. Прызнаны ў гэтым сане бурмістрам Бэрндам Кніпэрдолінгам, пачаў арганізоўваць у Мюнстэры тэакратычнае кіраваньне на падставе ўласных адкрыцьцяў і знойдзеных у Старым Запавеце тлумачэньняў. Назваўшы сябе «Ян Божай ласкаю цар Новага Ізраілю», увёў шматжонства, жыў у раскошы і зрабіў места арэнай незьлічоных рэлігійна-фанатычных выхадак.
Нягледзячы на адчайную абарону, у чэрвені 1535 горад быў захоплены войскамі мюнстэрскага арцыбіскупа. Паплечнікі Яна былі пакараныя сьмерцю, усе 18 жонак павешаныя, а сам Ян трапіў пад страшныя катаваньні, якія стрымаў надзіва ўпарта. Пасьля абезгалоўленьня ягонае цела разам зь целамі ягоных найбліжэйшых памагатых былі выстаўленыя ў жалезных кратах на вежы царквы сьв. Лямбэрта.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЯн Лейдэнскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118512234 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.