Ян Кукульскі
Ян Кукульскі (па-польску: Jan Kukulski; 22 сьнежня 1896, в. Бжысьце, цяп. Падкарпацкае ваяводзтва — 1940, Цьвер) — польскі паліцыянт, ахвяра катынскага расстрэлу.
Ян Кукульскі | |||||||
Jan Kukulski | |||||||
Род дзейнасьці | паліцыянт, вайсковец | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Дата нараджэньня | 22 сьнежня 1896 | ||||||
Месца нараджэньня | Бжысьце | ||||||
Дата сьмерці | 1940 | ||||||
Месца сьмерці | Цьвер | ||||||
Прычына сьмерці | расстрэл[d] | ||||||
Грамадзянства | паляк | ||||||
Узнагароды | |
Служыў у польскіх легіёнах, сябра польскай вайсковай арганізацыі. У 1918-1921 гадох у войску польскім, удзельнічаў у польска-савецкай вайне 1919—1921 гадоў. У дзяржаўнай паліцыі з 1922 году. Служыў у Валынскім ваяводзтве, у Варшаве і Наваградзкім ваяводзтве. З 12 траўня 1934 году на пастарунку ў Моўчадзі, з 28 красавіка 1936 году на пастарунку ў Гарадзеі. У лютым 1939 году падвышаны да ступені старшага пастаронкавага і адстаўлены. Жыў у Гарадзеі.
Пасьля савецкай агрэсіі ў 1939 годзе зьняволены ў адмысловым лягеры НКУС у Асташкове. Замардаваны ў 1940 годзе ў Цьвяры ў рамках катынскага забойства.
4 кастрычніка 2007 году пасьмяротна падвышаны да рангу асьпіранта паліцыі[1].
Узнагароды
рэдагаваць- Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары (крыж 2443)
- Крыж Мужных (двухразовы)
- Крыж Незалежнасьці
- Памятны мэдаль за вайну 1918—1921
Крыніцы
рэдагавацьБібліяграфія
рэдагаваць- Miednoje. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, tom I, Warszawa 2005, str. 462. ISBN 8389474069 (пол.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |