Ян Грыб

беларускі паэт

Ян Я́навіч Грыб (нар. 21 лістапада 1936, вёска Куршынавічы[2] Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці) — беларускі пісьменьнік. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Ян Грыб
Дата нараджэньня 21 лістапада 1936(1936-11-21)[1] (88 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак паэт
Месца працы
Сябра ў ТБМ і Саюз беларускіх пісьменьнікаў
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грыб (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

На самым пачатку нямецка-савецкай вайны бацьку Яна Грыба расстралялі нацысцкія акупанты[3], і сям´я пераехала ў Пагарэльцы (цяпер у Нясьвіскім раёне Менскай вобласьці), дзе Янка скончыў сямігодку. Пасьля вайны зьехаў на заробкі ў Расею, скончыў чалябінскую рамесьніцкую вучэльню. У 1956—1957 роках быў курсантам, лётчыкам вайсковай адукацыі на Далёкім Усходзе. Камісаваны па стане здароўя[4].

У 1960 прыехаў у Менск. Скончыў фізычны факультэт БДУ. Працаваў на вытворчым аб’яднаньні «Інтэграл», ПТВ «Электроніка», выкладчыкам у Менскім коледжы электронікі, займаўся прадпрымальніцкай дзейнасьцю.

Пасьля выхаду на пэнсію перасяліўся ў лясную хату ў Клыпаўшчыне пад Койданавам, якую сам збудаваў. Пражыў у ёй 15 гадоў,

Узначальвае менскую Кастрычніцкую раду Таварыства беларускай мовы з часу ягонага ўтварэньня.

Творчасьць

рэдагаваць

Друкаваўся ў пэрыёдыцы. У 2005 року выдаў зборнік вершаў «На сваёй зямлі».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць