Янка Матушка
Я́нка Ма́тушка (па-славацку: Janko Matúška) — славацкі паэт, дзяяч, драматург і пісар у судзе. Ён найбольш вядомы як аўтар славацкага гімна «Маланка над Татрамі» на мэлёдыю славацкай народнай песьні.
Янка Матушка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 10 студзеня 1821 |
Памёр | 11 студзеня 1877[1] (56 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, драматург |
Гады творчасьці | 1844 — 1849 |
Мова | славацкая |
Біяграфія
рэдагавацьМатушка нарадзіўся ў сям’і рамесьніка ў мястэчку Долным-Кубіне[2]. Ён пачаў наведваць там школу, потым, магчыма, навучаўся ў гімназіі ў Гемэр, і, нарэшце, навучыўся ў прэстыжным лютэранскім ліцэі ў Браціславе, дзе праходзіў курсы ў Інстытуце чэхаславацкай мовы і літаратуры па спэцыяльнасці тэалёгіі. Людавіт Штур, адзіны на той момант прафэсар інстытуту, быў звольнены ў сьнежні 1843 году пад ціскам уладаў каралеўства, якія выказаліся супраць ягонае праславацкае актыўнасьці.
23-гадовы Янка Матушка напісаў «Маланку над Татрамі», калі ён і іншыя вучні ўзбуджаліся з нагоды наступных неаднаразовых адмоваў у зваротах да школьнай рады аб адмене звальненьня Штура[3]. Каля двух дзясяткаў студэнтаў, у тым ліку Матушка, на знак пратэсту ў сакавіку 1844 году вырашылі пакінуць ліцэй. Матушка пайшоў здаваць выпускныя экзамэны ў лютэранскую гімназію ў Тысаўцы. Большую частку свайго дарослага жыцьця пражыў у Ораве. Пасьля рэвалюцыі 1848 году перастаў пісаць. Пасьля 1850 году працаваў ва ўрадавых установах, з 1870 па 1875 гады быў сакратаром павятовага суду ў Долным-Кубіне. Паэт памёр на наступны дзень пасьля свайго 56-годзьдзя і быў пахаваны ў родным мястэчку.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Brtáň, Rudo (1971). Postavy slovenskej literatúry.
- ^ Sojková, Zdenka (2005). Knížka o životě Ľudovíta Štúra.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Янка Матушка. Osobnosti.