Вішапы
Вішапы (па-армянску: վիշապներ, Вешапы, Аждахакі) — старажытныя міталягічныя істоты, якіх рабілі ў выглядзе высокіх каменных стодаў, менгіраў. Вішапы распаўсюджаныя ў міталёгіях краінаў Армянскага нагор’я і Пярэдняй Азіі. Першапачаткова вішапы зьяўляліся божаствамі ці духамі вады і, верагодна, былі зьвязаны з Кура-арацкай археалягічнай культурай. Народы, якія насялялі Армянскае нагор’е ў II тысячагодзьдзі да н. э. або раней, вычэсвалі стоды вішапаў з каменьня і ўсталёўвалі іх ля падземных крыніц вады. Зь цягам часу міталягічны вобраз вішапаў зьмяніўся і ў міталёгіях розных народаў пачаў асацыявацца са злымі духамі, цмокамі і да т. п., часьцяком захоўваючы першапачатковую сувязь з вадой. Статуі вішапаў дасягалі пяці мэтраў у вышыню і, як правіла, мелі форму рыб, радзей — форму расьцягнутай на калах шкуры быка.
Гісторыя адкрыцьця
рэдагавацьУ 1909 годзе Мікалай Мар і Я. Сьмірноў падчас правядзеньня археалягічных раскопак у Гарні ў Армэніі чулі ад мясцовых жыхароў пра каменныя «вішапах», якія ляжаць высока ў гарах, на летніх качэўях. Навукоўцы распачалі паездку ў горы Гэгамскага хрыбта, каб знайсьці прычуну чутак і праверыць ці ўяўляе гэта навуковы інтарэс. Навукоўцы сапраўды выявілі мегалітычныя каменныя статуі на высакагорным качэўі (яйле), якую армяне называлі «Вішапнер», а мясцовыя курды «Аждаха-юрт». Большасьць стодаў мела форму рыб. Самы буйны з выяўленых вішапаў дасягаў 4,75 мэтры пры шырыні 0,55 мэтраў. Усе вішапы да 1909 былі паваленыя на зямлю, некаторыя зь іх прыйшлося адкопваць.
Частка вішапу № 5, Аждаха-юрт | Вішап № 6, Аждаха-юрт. Цяпер усталявана перад Этнаграфічным музэем Армэніі «Сардарапат» у горадзе Армавір. |
Вызначэньне даты статуй
рэдагавацьДакладная датыроўка гэтых мегалітаў, як правіла, уяўляе пэўныя цяжкасьці. Паблізу вішапаў не было знойдзена рэшткаў старажытных паселішчаў, вогнішчаў або іншых арганічных рэшткаў, да якіх мог быць ужыты радыевугляродны аналіз. Аднак, выяўлены ў Аждаха-юрце вішап № 1 утрымліваў пазьнейшыя малюнкі крыжоў і армянскі надпіс, датаваны XIII стагодзьдзем нашай эры. На падставе гэтай знаходкі навукоўцы першапачаткова вылучылі здагадку, што вішапы былі ўзьведзены ў I тысячагодзьдзі нашай эры. Разьмяшчэньне крыжоў і тэксту сьведчыла аб тым, што ў XIII стагодзьдзі вішап № 1 яшчэ знаходзіўся ў вэртыкальным становішчы. У 1963 годзе ў Гарні быў адкрыты вішап, на якім аказаўся больш раньні ўрарцкі клінапісныя надпіс урарцкага цара Аргішці I. Гэтая знаходка дазваляе датаваць вішапы даўрарцкім часам, гэта значыць, пачаткам I тысячагодзьдзя да н. э., а хутчэй за ўсё II тысячагодзьдзем да н. э..