Язэп Сьцепановіч

Язэп Міхайлавіч Сьцепановіч (Язэп Стэпановіч, Я. Стапановіч, Jazep Stepanovič; 3 лютага 1955, Лыцавічы, Вялейскі раён, Менская вобласьць) — беларускі навуковец у галіне геабатанікі і экалёгіі, пэдагог і грамадзкі дзеяч. Доктар біялягічных навук (2001). Дацэнт (2009). Старшыня тэрміналягічнай камісіі Рады Таварыства беларускай мовы.

Язэп Сьцепановіч
!Язэп Сьцепановіч (Менск, 2011 г.).jpg
Нарадзіўся 3 лютага 1955(1955-02-03) (65 гадоў)
Лыцавічы, Іскі сельсавет, Вялейскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР
Месца працы Інстытут экспэрымэнтальнай батанікі і Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
Альма-матэр Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
Навуковая ступень доктар біялягічных навук[d]

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Бацькі — сяляне, працавалі на калгаснай фэрме. Скончыў Сырмескую сярэднюю школу (Мядзельскі раён) з пахвальнай граматай (1972), у 1977 годзе — Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут імя А. М. Горкага, факультэт прыродазнаўства.

Працаваў дырэктарам Вялейскага раённага дому піянэраў і школьнікаў (1977). З 1977 па 1979 служыў у савецкім войску (курсантам, камандзірам танка, старшынём роты). 3 1979 году ў Інстытуце экспэрымэнтальнай батанікі (ІЭБ) імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай АН Беларусі. Прайшоў прыступкі службовай лесьвіцы ад лябаранта, інжынэра да загадчыка лябараторыі і галоўнага навуковага супрацоўніка.

Скончыў асьпірантуру (1987) і дактарантуру (1998) пры ІЭБ НАН Беларусі. Падрыхтаваў і пасьпяхова абараніў кандыдацкую (1988) і доктарскую (2001) дысэртацыі па спэцыяльнасьці 03.00.05 — батаніка. Доктарская дысэртацыя «Сінтаксанамія й сіндынаміка лугавой расьліннасьці Беларусі» — першая ў галіне прыродазнаўчых навук на беларускай мове[1] і з выкарыстаньнем сучаснай нацыянальнай лацінкі (аўтарскі варыянт)[2]. Стажаваўся ў Батанічным інстытуце імя В. Л. Камарова АН СССР (г. Ленінград, 1986 і 1987) і Батанічным інстытуце Чэскай акадэміі навук (Пругоніца ля Прагі, 1998).

Прайшоў стацыянарныя ляндшафтна-экалягічныя курсы пры Батанічным інстытуце і Батанічным садзе Грайфсвальдзкага ўнівэрсытэту імя Э. М. Арндта (Нямеччына, 1998)[3]. З 2005 году — прафэсар катэдры агульнай біялёіі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка[4], па сумяшчальніцтве — вядучы навуковы супрацоўнік ІЭБ НАН Беларусі.

З 2015 — галоўны навуковы супрацоўнік ІЭБ.

Сямейнае становішчаРэдагаваць

Жанаты з Аленай Сьцепановіч (у дзявоцтве Жукава), мае сына і дачку[5].

Выбраная бібліяграфіяРэдагаваць

  • Карта растительности бассейна оз. Нарочь / Авт.: Адерихо В. С., Голод Д. С., Гриневич В. А., Красовский Е. Л., Степанович И. М., Юркевич И. Д. — 1 : 25 000, 250 м в 1 см. — Мн., 1980.
  • Карта растительности бассейна р. Припять / Авт.: Юркевич И. Д., Голод Д. С., Петручук Н. И., Красовский Е. Л., Степанович И. М. — 1 : 500 000, 5 км в 1 см. — Мн., 1980.
  • Юркевіч, І. Д. Класіфікацыя прыроднай лугавой расліннасці Беларусі / І. Д. Юркевіч, Н. А. Буртыс, С. Р. Бусько, І. М. Сцепановіч // Весці АН БССР. Сер. біял. навук. — 1985. — Вып. І. — С. 3—8.
  • Юркевич, И. Д. Кормовая оценка луговой флоры Белоруссии / И. Д. Юркевич, С. Р. Бусько, И. М. Степанович // Ботаника. Вып. 28. — Мн.: Наука и техника, 1987. — С. 3—15.
  • Степанович, И. М. О сообществах Corynephoretum canescentis и Koelerietum glaucae в бассейне реки Вилии (БССР) / И. М. Степанович // Бот. журн. — 1988. — Т. 73, № 7. — С. 998—1011.
  • Сцепановіч, Я. М. Семантычныя з’явы ў беларускай біялагічнай тэрміналогіі / Я. М. Сцепановіч // Адукацыя і выхаванне. Біялогія: праблемы выкладання, 1996. — Вып. 2. — С. 39—51.
  • Kozulin, A. Srednyaya Pripyat (Floodplein of Mid Pripyat River), Belarus / A. Kozulin and I. Stepanovich // Ph. Benstead, P. Jose, Ch. Joyce and M. Wade. European Wet Grassland: Guidelines for management and restoration. — London: RSPB, Sandy, 1999. — P. 65-68.
  • Cцепановіч, І. М. Прадукцыйнасць надземнай фітамасы прыродных травяных згуртаванняў Беларусі / І. М. Сцепановіч, А. Ф. Сцепановіч // Природные ресурсы. — 2000. — № 2. — С. 5—9.
  • Сцепановіч, І. М. Навуковыя асновы ацэнкі і аховы біяразнастайнасці прыроднай травяністай расліннасці Беларусі / І. М. Сцепановіч // Природные ресурсы. — 2000. — № 3. — С. 16—27.
  • Сцепановіч, І. М. Эколага-фларыстычны дыягназ сінтаксонаў прыроднай травяністай расліннасці Беларусі / І. М. Сцепановіч. — Мн.: «Камтат», 2000. — 140 с.
  • Сцепановіч, І. М. Біяхімічны склад і кармавыя вартасці травастояў прыродных лугавых супольніцтваў / І. М. Сцепановіч, Т. П. Шарпіо // Весці АН Беларусі. Сер. біял. навук. — 2001. — № 2. — С. 34—39.
  • Флора и растительность Полесского государственного радиационно-экологического заповедника / Парфенов В. И., Масловский О. М., Валетов В. В., Скуратович А. Н., Дубовик Д. В., Степанович И. М. и др. — Мозырь: ООО ИД «Белый Ветер», 2002. — 112 с.
  • Korytarz ekologiczny doliny Bugu: Stan — Zagrożenia — Ochrona / Praca zbiorowa pod red. A. Dombrowskiego, Z. Głowackiego, W. Jakubowskiego i dr.; zespól autorski: J. Błachuta, J. Błachuta, P. Chylarecki… (Polska), G. Dudko, D. Golod, A. Makarewicz…, I. Stepanovich… (Białoruś), I. Danylyk, I. Gorban, L. Gorban… (Ukraina); koordynacja projektu Z. Tederko; fundacja IUCN Poland. — Warszawa, 2002. — 368 s.
  • Сцепановіч, Я. М. Трансект-метад як аснова маніторынгу раслінных экасістэм (з нямецкага досведу) / Я. М. Сцепановіч // Міжнародны экалагічны досвед і яго выкарыстанне на Беларусі : зб. навук. артыкулаў. International Environmental Experience: Applications for Belarus (collected papers) / Пад агульнай рэд. У. К. Слабіна. — Віцебск: ВФ УА ІСВ, 2003. — С. 226—230.
  • Степанович, И. М. Травяные сообщества Березинского биосферного заповедника: структура, продуктивность, состояние / И. М. Степанович, Е. Н. Ивкович, Е. Ф. Степанович, С. А. Автушко. — Минск: Белорусский дом печати, 2005. — 200 с.
  • Сцепановіч, Я. М. Дамінанты ў сінтаксанаміі й тыпалогіі (на прыкладзе лугавой расліннасці) / Я. М. Сцепановіч // Ботаника: Исследования. — Мн.: Право и экономика, 2005. — Вып. 33. — С. 69—76.
  • Сцепановіч, Я. М. Фітацэнаразнастайнасць расліннасці Беларусі / Я. М. Сцепановіч // Ботаника: Исследования. — Мн.: ИООО «Право и экономика», 2006. — Вып. XXXIV. — С. 264—281.
  • Сцепановіч, Я. М. Гаспадарчая тыпалогія кармавых угоддзяў Беларусі / Я. М. Сцепановіч // Ботаника: Исследования. — Мн.: ИООО «Право и экономика», 2008. — Вып. XXXV. — С. 115—123.
  • Парфенов, В. И. Синтаксономическая структура и созологическая оценка лесной и кустарниковой растительности долины Западного Буга (в пределах Беларуси) / В. И. Парфенов, И. М. Степанович, А. А. Вахний // Ботаника (исследования) / Ин-т эксперимент. бот. НАН Беларуси. — Мн.: Право и экономика, 2009. — Вып. XXXVII. — С. 222—239.
  • Методика проведения мониторинга растительного мира в составе Национальной системы мониторинга окружающей среды Республики Беларусь / Авторы-составители: А. В. Пугачевский, И. М. Степанович, И. П. Вознячук и др.; под ред. А. В. Пугачевского. — Ин-т эксперимент. бот. им. В. Ф. Купревича НАН Беларуси. — Мн.: Право и экономика, 2011. — 165 с.
  • Редкие биотопы Беларуси / А. В. Пугачевский, И. Н. Вершицкая, М. В. Ермохин, И. М. Степанович [и др.]. — Минск: «Альтиора — Живые краски», 2013. — 236 с. — ISBN 978-985-7073-25-2
  • Сцепановіч, І. М. Навукова-метадычныя асновы маніторынгу лугавой і лугава-балотнай расліннасці Беларусі / І. М. Сцепановіч, А. Ф. Сцепановіч. — Мн.: Беларуская навука, 2013. — 289 с. — ISBN 978-985-08-1531-6
  • Степанович, И. Мониторинг луговой и лугово-болотной растительности Беларуси: Научно-методические основы, технология, сеть пунктов / И. Степанович, Е. Степанович. — Saarbrücken: LAP LAMBERT Academic Publishing, 2015. — 328 с. — ISBN 978-3-659-78602-0 (www.lap-publishing.com; https://www.ljubljuknigi.ru/store/ru/book/1/isbn/978-3-659-78602-0)
  • Stepanovich, J. The community formed by Carex elata ssp. elata and Carex elata ssp. omskiana in Belarus / J. Stepanovich & S. Tereshchenko // Biologia, Section Botany. — 2015. — 70/9. — P. 1172—1184.
  • Сцепановіч, І. М. Прынцыпы, метады і крытэры сазалагічнай ацэнкі раслінных супольніцтваў / І. М. Сцепановіч // Природные ресурсы. -­- 2016. — № 1. — С. 34—47.
  • Сцепановіч, І. М. Сучасны стан і стратэгія ўстойлівага выкарыстання лугавой расліннасці Беларусі / І. М. Сцепановіч // Природные ресурсы. — 2017. — № 2. — С. 58—74.
  • Сцепановіч, І. М. Праблемы сiнтаксанамii i сiнфiтасазалагiчнай ацэнкi раслiннасцi Беларусi // Купревичские чтения XI: Проблемы экспериментальной ботаники (Посвящается Году белорус. науки и 120-летию со дня рождения В. Ф. Купревича) / НАН Беларуси, Отд. биол. наук; отв. ред.: А. В. Пугачевский. — Мн.: Тэхналогія, 2017. — С. 77—150 = Stepanovič, J. M. The problems of syntaxonomy and synphytosozological evaluation of vegetation of Belaruś // Kuprevich Lecture XI: Problems of experimental Botany / National Academy of Sciences of Belaruś, Division of biological Science. — Minsk: Technalohija, 2017. — P. 77—150.
  • Сцепановіч, І. М. Геабатанічная характарыстыка супольніцтваў, якія фармуюцца Filipendula ulmaria (L.) Maxim. i Filipendula denudata (J. et C. Presl) Fritsch, у Беларусі / І. М. Сцепановіч // Весці Нац. aкад. навук Беларусі. Сер. біял. навук. — 2018. — Т. 63, № 1. — С. 72—82.
  • Сцепановіч, І. М. Аднаўленчыя сукцэсіі дрэвава-хмызняковай расліннасці на лугах, балотах і постсялібных тэрыторыях Беларусі / І. М. Сцепановіч // Труды БГТУ. Научный журнал. Сер. 1. Лесное хозяйство, природопользование и переработка возобновляемых ресурсов. — 2019. — № 2 (222). — С. 82—89.
  • Сцепановіч, І. М. Інвазійны патэнцыял сінантропнага кампаненту хваёвых лясоў Беларусі / І. М. Сцепановіч // Труды БГТУ. Научный журнал. Сер. 1. Лесное хозяйство, природопользование и переработка возобновляемых ресурсов. — 2019. — № 2 (222). — С. 90—98.
  • Сцепановіч, І. Лугі і кармавыя ўгоддзі пад уздзеяннем радыяцыі і цяжкіх металаў / І. Сцепановіч // Наука и инновации. Научно-практический журнал. — 2019. — № 9 (199). — С. 73—79.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Беларуская мова — мова навукі (інтэрв’ю Л. Мухінай) // «Права на волю». Бюл. Грамадскага аб’яднання "Праваабарончы цэнтр «Вясна» (на бел., рас. і анг. мовах), № 10 (130), травень 2003 г. — С. 8.
  2. ^ Сцепановіч, І. М. Сінтаксанамія й сіндынаміка лугавой расліннасці Беларусі: дыс… докт. біял. навук : 03.00.05 / І. М. Сцепановіч. — Мінск, 1999. — 775 с.
  3. ^ http://botany-institute.bas-net.by/about-institute/istoriya-belarusskoj-botaniki-v-licax/doktora-nauk/stepanovich-i-m/
  4. ^ http://www.bspu.unibel.by/index.php?option=com_content&view=article&id=2165%3Astepanovich&catid=211&Itemid=745
  5. ^ Каб быць беларусам (інтэрв’ю Л. Баршчэўскай) // «Наша слова», № 13 (225), 29 сакавіка 1995 г. — С. 2, 7.