Яанэ Шаўтэлі

грузінскі паэт

Яанэ Шаўтэлі (па-грузінску: იოანე შავთელი) — грузінскі паэт канца XII і пачатку XIII стагодзьдзяў, вядомы панэгірычнымі паэмамі, а таксама Абдулмэсіані (აბდულმესიანი), т. б. "Раб Мэсіі" (ад арабскага عبد المسيح, Абдул Мэсіх).

Яанэ Шаўтэлі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1150
Памёр 1215
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, рэлігійны лідэр

Згадка пра Шаўтэлі і ягоны твор прыведзены ў пастскрыптуме «Рыцара ў тыгрынай скуры» (ვეფხისტყაოსანი) Шаты Руставэлі, адкуль і вядомая недарэчная назва паэмы. Шаўтэлева ода фактычна зьяўляецца ўслаўленьнем двух найвялікшых манархаў сярэднявечнай Грузіі, Давіда «Будаўніка» (1089—1125) і сучасьніцы паэта Царыцы Тамары (1184—1213). Пра жыцьцё самаго паэта вядома мала. «Шаўтэлі» падобна да тэрытарыяльнай мянушкі, што азначае "ад/з Шаўшэці (цяпер Шаўшат, Турэччына). Шаўтэлеў стыль уключае моцныя патрыятычныя словы, а мова ягоных твораў даволі штучная і архаічна кніжная. Ён мог быць клерыкам, у сярэднявечных хроніках яго называюць славутым паэтам і філёзафам, які спадарожнічаў Тамары ў некаторых ейных прыгодах ды вайсковых кампаніях.

Шаўтэлеў панэгірык засяроджваецца на ўсхваленьні хрысьціянскіх цнотаў Давіда і Тамары, аднак ня згадвае іхнія імёны. Намёкі на Тамару зашыфраваныя ўсхваленьнем яе прыгажосьці, любові да «рабленьня дабра ў таямніцы», падобныя фразы выкарыстоўваў і царскі храніст, а таксама два паэты-сучасьнікі — Руставэлі і Чахрухадзэ. Давіда можна апазнаць з алюзыяў на ягонага біблійнага цёзку (ад якога сьцьвярджала паходжаньне грузінская дынастыя Багратыёні), а таксама з упляценьня словаў і фразаў рэлігійнай лірыкі самога цара, «Гімнаў каяцьця» (გალობანი სინანულისანი).

Літаратура

рэдагаваць
  • Kveselava, M. (2002), Anthology of Georgian Poetry, pp. 16-17. The Minerva Group, Inc., ISBN 0-89875-672-3.
  • Rayfield, Donald (2000), The Literature of Georgia: A History, pp. 84-86. Routledge, ISBN 0-7007-1163-5.