Тамара (царыца Грузіі)
Тама́ра Вялі́кая (па-грузінску: თამარ; 1166 — 1209/1213) — грузінская царыца, паходзіла з роду Багратыёнаў.
Тамара (царыца Грузіі) | |
Мэпэ[d] і каралева[d] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | па-грузінску: თამარ მეფე |
Нарадзілася | 1166, |
Памерла | 18 студзеня 1213, |
Пахаваная | |
Нашчадкі | Георгі IV Лаша[d] і Русудан[d] |
Дынастыя | Багратыёны[d] |
Сужэнец | Давід Саслан[d][1] і Юры Багалюбскі[d][2] |
Бацька | Георгі III[1][3] |
Маці | Бурдухан Аланская[d][1] |
Подпіс |
Старэйшая дачка Георгія III і царыцы Бурдухан. У 1178 годзе Георгій абвясьціў яе суўладаркай і пераемніцай Грузінскага стальца. Пасьля сьмерці бацькі ў 1184 годзе Тамара стала адзінаўладным царом.
У 1185 г. група грузінскай арыстакратыі выбрала для Тамары мужа — князя Юрыя Багалюбскага. Тамара і Юры ня мелі дзяцей. З-за гэтага ўжо ў 1187 г. шлюб распаўся. Тамара выйшла замуж за князя Давіда Сасланам з Асэтыі, таксама нашчадкам роду Багратыёнаў. Вясельле адбылося ў 1188, Давід быў царом толькі намінальна, Тамара не дзялілася зь ім уладай.
Першы муж Юры не хацеў мірыцца са стратай тытула і супольна зь незадаволенай грузінскай арыстакратыяй спрабаваў у 1191 захапіць уладу, аднак быў разьбіты і пакараны.
Час праўленьня Тамары завецца «залатым векам Грузіі». Пры двары Тамары выхоўваліся ўнукі, бізантыйскага імпэратара Андроніка, Аляксей і Давід. Тамара дапамагала ім ў 1204 г. заняць Трапэзунд і ўтварыць на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы Чорнага мора г.зв. Трапэзундзкую імпэрыю.
Царыца памерла ў 1213 і, паводле паданьня, пахаваная ў сакрэтным месцы ў манастыры Гелаці, паблізу Кутаісі, што ў Заходняй Грузіі. Тамара прылічана да сьвятых Праваслаўнай і Каталіцкай царквой.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Хаханов А. Тамара (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIIа. — С. 556—557.
- ^ Георгий Андреевич (супруг царицы Тамары) (рас.) // Русский биографический словарь — Москва: 1914. — Т. 4. — С. 441—442.
- ^ Георгий (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 427.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2