Юя Вісьляндэр
Швэдзкая пісьменьніца
Ю́я Ві́сьляндэр (па-швэдзку: Jujja Wieslander ; нар. 12 чэрвеня 1944, Стакгольм, Швэцыя) — швэдзкая дзіцячая пісьменьніца, перш за ўсё вядомая дзякуючы літаратурнаму пэрсанажу Маме Му, створанаму ў суаўтарстве з мужам Тумасам. Сябра Швэдзкай дзіцячай акадэміі.
Юя Вісьляндэр | |
Jujja Wieslander | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 12 чэрвеня 1944 (80 гадоў) Стакгольм, Швэцыя |
Муж | Тумас Вісьляндэр |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1990—2006 |
Кірунак | дзіцячая літаратура |
Мова | швэдзкая |
Значныя творы | сэрыя «Мама Му» |
Прэміі |
|
Узнагароды | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вісьляндэр.
Паводле твораў Вісьляндэраў запісаныя радыё- і тэлеперадачы, дзіцячыя песенькі.
Па-беларуску на паперы выйшлі тры яе кнігі ў перакладзе Надзеі Кандрусевіч: «Малы і мядзьведзік», «Малы і Білан» і «Мама Му чытае» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»). Апошнюю зачытвала ў рамках праекту «Швэдзкія казкі беларускім дзеткам» амбасадарка Швэцыі ў Беларусі Крыстына Юганэсан[1].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |