Юта Нагатома
Юта Нагатома (па-японску: 長友 佑都; нарадзіўся 12 верасьня 1986 году, Сайдзё, Японія) — японскі футбаліст, абаронца клюбу «Токіё» і гулец нацыянальнай зборнай Японіі. Разам са сборнай дамогся перамогі ў Кубку Азіі 2011 году.
Юта Нагатома | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 верасьня 1986[1][2][3] (37 гадоў) | |
Рост | 170 см | |
Вага | 68 кг | |
Пазыцыя | задні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Токіё | |
Нумар | 5 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2010 2010—2011 2011—2018 2018—2020 2020—2021 2021— |
Токіё Чэзэна Інтэрнацыянале Галатасарай Алімпік Марсэль Токіё |
72 (5) 16 (0) 170 (9) 47 (2) 25 (0) 55 (0) |
Зборныя | ||
2008— | Японія | 142 (4) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера рэдагаваць
«Токіё» рэдагаваць
Сваю прафэсійную кар’еру Нагатома пачаў у клюбе «Токіё», за які выступаў на працягу 3,5 сэзону. За «Токіё» Нагатомо гуляў да чэрвеня 2010 году, згуляўшы за яго ў 72 матчах Джэй-лігі.
«Чэзэна» рэдагаваць
У ліпені 2010 году Нагатома на правах арэнды на адзін сэзон перайшоў у «Чэзэну». 28 студзеня 2011 году «Чэзэна» цалкам выкупіла ягоны кантракт за 1,7 мільёну эўра[4].
«Інтэрнацыянале» рэдагаваць
31 студзеня 2011 году Нагатома на правах арэнды перайшоў у мілянскі «Інтэр»[5]. 6 лютага дэбютаваў за «Інтэр» у матчы 24 туру супраць «Ромы», замяніўшы на 75-й хвіліне Вэсьлі Снэйдэра. 6 сакавіка ў матчы 28 тура супраць «Джэноа» забіў свой першы гол у Сэрыі А, выйшаўшы на замену за 13 хвілінаў да канца матчу.
Міжародная кар’ера рэдагаваць
У нацыянальнай зборнай Японіі Юта Нагатома дэбютаваў 24 траўня 2008 году ў матчы супраць зборнай Кот д’Івуару, да гэтага моманту ён правёў у ейным складзе 30 матчаў, у якіх забіў 3 галы. Нагатома прымаў удзел у чэмпіянаце сьвету 2010 году.
Дасягненьні рэдагаваць
Клюбныя рэдагаваць
Токіё:
- Уладальнік Кубка Джэй-лігі: 2009
«Інтэрнацыянале»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2011
«Галатасарай»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2019
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2019
Японія
- Пераможца Кубка Азіі: 2011
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б Yuto Nagatomo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б Yuto Nagatomo // FBref.com (мн.)
- ^ а б Yuto Nagatomo // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ^ Чезена выкупает Нагатомо. tuttomercatoweb.com
- ^ «Интер» подтвердил покупку Нагатомо. euro-football.ru
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Профіль на fifa.com
- Профіль на transfermarkt.co.uk
- Статыстыка на National Football Teams