Юта Леэрдам

нідэрляндзкая канькабежка

Юта Леэрдам (па-нідэрляндзку: Jutta Leerdam; нар. 30 сьнежня 1998 году) — нідэрляндзкая канькабежка на кароткай трасе.

Юта Леэрдам
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася30 сьнежня 1998(1998-12-30)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяканькабежац

Кар’ера

рэдагаваць

Леэрдам няблага выступала на ўзроўні юніёрак, стаўшы чэмпіёнкай краіны ў спрынце сярод юніёрак. У 2018 годзе далучылася да дарослага прафэсійнага спорту, склаўшы кантракт з клюбам ІКО[2]. У 2020 годзе стала чэмпіёнкай сьвету на асобных дыстанцыях у дысцыпліне 1000 мэтраў. На гэтай жа дыстанцыі здабыла срэбраны мэдаль на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году. У тым жа годзе спартоўка далучылася да каманды Юмба-Вісма, склаўшы працоўную дамову да 2024 году. У 2023 годзе зноў стала чэмпіёнкаў сьвету на асобных дыстанцыях у дысцыпліне ў 1000 мэтраў у Гээрэнвээне.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць