Юсуф-Хаджы Сафараў
Юсуф-Хаджы Сафараў (?, аул БухIан-юрт, Чачэнія — ліпень 1856, Грозны) — адзін з самых вядомых наібаў Шаміля.
Верагодна, нарадзіўся ў ауле БухIан-юрт Новыя Алды[1]. Атрымаў адукацыю ў Турэччыне, быў палкоўнікам турэцкага войска. Ад 1841 дараднік Шаміля. Ініцыятар дзяржаўных, прававых, рэлігійных, вайсковых рэформаў[2]. Будаўнік крэпасьцяў Імамату: Гергебіль, Чох, Салты. Зьмяніў памерлага Ахбірды Мухамэда на пасадзе мудыра Малое Чачэніі. З восені 1843 наіб усходняе часткі Малое Чачэніі. Ад 1844 галоўны дараднік Шаміля. У 1853 пазбаўлены ўсіх званьняў і маёмасьці й сасланы ў высакагорнае паселішча Тында ў Дагестане за зносіны з турэцкім пашой і крытыку дзеяньняў Шаміля. У ліпені 1856 зьбег да расейцаў у Грозны, дзе й памёр у першую ж ноч свайго прыбыцьця. Аўтар арабамоўных мапаў Імамата, а таксама пісьмовых працаў па правазнаўстве й тэалёгіі. Працы па тэалёгіі дагэтуль нязнойдзеныя. Валодаў 12 мовамі[3].