Ю́ры Мікала́евіч Бо́хан (21 лютага 1966, Менск — 13 красавіка 2017) — беларускі гісторык і археоляг. Доктар гістарычных навук (2003).

Юры Бохан

лац. Jury Bochan
Дата нараджэньня 21 лютага 1966(1966-02-21)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 красавіка 2017(2017-04-13)[1] (51 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак прафэсар унівэрсытэту, гісторык, мэдыявіст, археоляг
Навуковая сфэра гісторыя Вялікага Княства Літоўскага[d], Беларуская археалёгія, гісторыя[2], мэдыявістыка[2] і археалёгія[2]
Месца працы
Сябра ў Геральдычны савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[d]
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1990). З 1990 у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 1993 працаваў у аддзеле гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагодзьдзяў, з 1997 в.а. загадніка, з 2001 загаднік.

Дасьледаваў пытаньні ўрбаністычнага разьвіцьця Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стагодзьдзях, узбраеньня і арганізацыі войска Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVI стагодзьдзях, побыту фэўдалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVI стагодзьдзях[3]

У 1991—1992 праводзіў археалягічныя раскопкі ў вёсцы Лоск. Удзельнічаў у раскопках Полацку, Міра, Маладэчна і інш.

Адзін з аўтараў кніг «Археалогія Беларусі» (т. 4, 2001), «Гісторыя Беларусі» (т. 3, 2004).

Быў адным з навуковых кансультантаў пры здымках кінадрамы «Анастасія Слуцкая» (2003)[4].

Літаратура

рэдагаваць