Юры Бойка
Ю́ры Анато́левіч Бо́йка (па-ўкраінску: Юрій Анатолійович Бойко) — украінскі палытык, бізнэсовец ды дзяржаўны дзяяч. Народны дэпутат Украіны, з 21 красавіка 2022 — галава дэпутатскае групы «Плятформа за жыцьцё ды мір» у Вярхоўнай Радзе, якая створаная з былых удзельнікаў Апазыцыйнай платформы — За жыцьцё. Герой Украіны. Народны дэпутат Украіны VI, VIII ды IX скліканьняў. Віцэпрэм’ер-міністар Украіны (2012—2014) ва ўрадзе Міколы Азарава. Міністар энэргетыкі ды вугальнай прамысловасьці Украіны ў другуім урадзе Віктора Януковіча 2006—2007 г., ды ад 9 сьнежня 2010 году (з 11 сакавіка 2010 і да рэарганізацыі міністэрства — Міністар паліва ды энэргетыкі Ўкраіны) па 24 сьнежна 2012 году. Былы ўдзельнік прарасейскае партыі рэгіёнаў ды Апазыцыйнага блёку. Кандыдат на пост Прэзыдэнта Ўкраіны ў 2014 ды 2019 гадох. На выбарах 2019 году атрымав чацьверты вынік з 11,67% падтрымкі.
Юры Бойка | |
па-ўкраінску: Юрій Анатолійович Бойко | |
Юры Бойка | |
віцэпрэм’ер-міністар Украіны | |
---|---|
2012 — 2014 | |
Прэзыдэнт: | Віктар Януковіч |
Прэм’ер-міністар: | Мікола Азараў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
9 кастрычніка 1958 (66 гадоў) |
Партыя: |
Партыя рэгіёнаў Апазыцыйны блёк Апазыцыйная платформа — За жыцьцё |
Дзеці: |
Анатоль Юры Мікола Яраслава Уляна Марыя |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |