Юлія Саніна
Юлія Саніна (сапраўднае імя Юлія Аляксандраўна Галавань па-ўкраінску: Ю́лія Олекса́ндрівна Голова́нь; нар. 11 кастрычніка 1990, Кіеў, УССР) — украінская сьпявачка, аўтар песень, фронтвумэн украінскага гурту The Hardkiss.
Юлія Саніна | |
Дата нараджэньня | 11 кастрычніка 1990 (34 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | сьпявачка, кампазытарка, акторка |
Сябра ў | The Hardkiss[d] |
Жанры | альтэрнатыўны рок |
Вакал | кантральта[d] |
Інструмэнты | голас[d] і фартэпіяна |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЮлія Галавань нарадзілася 11 кастрычніка 1990 году ў Кіеве ў сям’і музыкантаў. У трохгадовым узросьце ўпершыню прасьпявала на сцэне ў суправаджэньні ансамбля, якім кіраваў яе бацька. Потым выступала з песьнямі розных стыляў у дзіцячых шоу-гуртах. Выступала сольна і ў складзе джазавага гурту.
У 2005 годзе Юлія скончыла дзіцячую музычную школу джазавага і эстраднага майстэрства, затым паступіла ў інстытут філялёгіі Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі (які скончыла ў чэрвені 2013 году з дыплёмам магістра па спэцыяльнасьці "фальклярыстыка")[1]. Падчас вучобы ў інстытуце таксама захаплялася журналістыкай.
З 2006 па 2008 год — салістка гурту Sister Siren.
У верасьні 2011 году разам з музычным прадусарам Валерыем Бэбка стварыла поп-дуэт Val & Sanina. Было запісана пробнае відэа і некалькі песень, у тым ліку «Любовь настала» (словы Робэрта Раждзественскага, музыка Райманда Паўлсу)[2].
Неўзабаве гурт зьмяніў імідж і назву, музыкі дадалі «цяжару» ў гучаньні і сталі сьпяваць на ангельскай мове — так нарадзіўся гурт The Hardkiss. Валерый і Юлія самастойна пішуць музыку і тэксты. Той жа восеньню гурт выпусьціў некалькі песень і зьняў дэбютны відэакліп на песьню Babylon. У канцы кастрычніка 2011 году The Hardkiss выступілі на разагрэве ў брытанскага гурту Hurts. Да канца 2011 году гурт выпусьціў яшчэ адзін кліп пад назвай Dance with me, які атрымаў ратацыю на вядучых украінскіх музычных каналах.
Ужо ў лютым 2012 The Hardkiss падпісаў кантракт з лэйблам Sony BMG. Калектыў хутка здабыў папулярнасьць і шэраг узнагарод ва Украіне і за мяжой.
У сьнежні 2014 году Юлія пачала публікаваць на сайце YouTube відэаблёгі пра сваё жыцьцё і закулісную працу гурту The Hardkiss.
У 2016 годзе стала членам журы і настаўнікам сёмага сэзону «X-Фактар» на тэлеканале СТБ. Яе падапечныя з гурту Detach сталі супэрфіналістамі.
Агучыла Смурфэту ва ўкраінскім дубляжы мультфільма Смурфы: закінутая вёска[3] і каралеву рок-музыкі Барбі ва ўкраінскім дубляжы мультфільма «Тролі: Сусветны тур».
12 сьнежня 2019 году выйшаў сумесны трэк Юліі Санінай і Ціны Караль «Вільна». Песьня стала афіцыйным саўндтрэкам фільму «Віддана»[4].
Увосень 2020 году прыняла ўдзел у праекце «Танцы з зоркамі» у пары з Дзьмітрыем Жуком, яны занялі другое месца.
У 2020 прыняла ўдзел у шоў «Маскарад» на тэлеканале 1+1 у вобразе Дракошы.
У 2020 і 2021 годзе ўвайшла ў сьпіс 100 самых уплывовых жанчын Украіны па вэрсыі часопісу «Фокус».
У 2021 годзе Юлія Саніна стала амбасадарам брэндаў Danone і Vodafone.
5 ліпеня 2021 году Юлія Саніна разам з Цінай Караль выканалі песьню «Вільна» на музычным фэстывалі Atlas Weekend.
12 красавіка 2022 году ўкраінскія сьпявачкі Юлія Саніна, Ціна Караль, Dorofeeva, Кацярына Паўленка (Go A), сумесна выканалі песьні «Вільна» і «Червона Каліна», а гэтак жа Юлія выканала фрагмэнт кампазыцыі «Коханці» падчас перапынку дабрачыннага футбольнага матчу «Match For Peace» у падтрымку Ўкраіны паміж Дынама (Кіеў) і Легія (Варшава) на стадыёне «Легіі»[5].
Сям’я
рэдагавацьЮлія замужам за Валерыем Бэбка, крэатыўным прадусарам і гітарыстам гурту The Hardkiss. Свае адносіны пара хавала на працягу 5 гадоў (з 2009 году). Праз паўгода з дня знаёмства Валерый Бэбка зрабіў Юліі прапанову, але затым яшчэ паўтара года яна праходзіла ў нявестах. Вясельле было аформлена ва ўкраінскім аўтэнтычным стылі.
21 лістапада 2015 году ў пары нарадзіўся сын Данііл.
Узнагароды
рэдагаваць- Дыплямант фэстывалю «Чарнаморскія гульні 1999»
- Пераможца тэлевізійнага конкурсу «Крок да зірок 2001»
- Ляўрэат фэстывалю «Хрыстос у маім сэрцы»
- Ляўрэат ІІ прэміі Міжнароднага фэстывалю «Сьвет маладых 2001» (Будапешт)
- Ляўрэат фэстывалю «Рытмы джаза»
- Ляўрэат І прэміі Міжнароднага дзіцячага фэстывалю «Славянскі базарчык 2002»
- Дыплямант дзіцячага джазавага фэстывалю ім. Уцёсава (Адэса, 2004)
- Ляўрэат дзіцячага джазавага фэстывалю «Атлант М» (2003, 2004)
- Фіналіст тэлевізійнага конкурсу «Хачу быць зоркай» (2006)
Стыль
рэдагавацьНад іміджам гурту, і ў першую чаргу самой Юліі, працуюць стылісты Слава Чайка і Віталь Дацук, таксама гурт супрацоўнічае з маладымі дызайнэрамі (Ivanova, Bekh, Надзя Дзяк, Anouki Bicholla і інш.)[6]. Юлія Саніна захапляецца творчасьцю дызайнэраў Alexander MC Queen, Vivienne Westwood, Gareth Pugh, а штодзённа апранаецца ў вопратку марак Diesel, H&M, Topshop[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Юлия Санина стала магистром филологии(недаступная спасылка)
- ^ Юлия Санина «Любовь настала» Архіўная копія ад 2016-01-19 г.
- ^ Солистка группы The Hardkiss и Дзидзьо превратились в смурфиков Архіўная копія ад 2017-04-07 г.
- ^ Тіна Кароль & Юлія Саніна – Вільна (офіційний саундтрек фільму «Віддана») Архіўная копія ад 2020-11-26 г.
- ^ Санина, Кароль, Дорофеева и солистка Go_A спели на матче Легия – Динамо: мощное видео Праверана 22 сакавіка 2023 г. Архіўная копія ад 13 красавіка 2022 г.
- ^ Интервью : Юлия Санина и группа The Hardkiss Архіўная копія ад 2014-08-05 г.
- ^ Интервью с Юлией Саниной на bit.ua Архіўная копія ад 2016-03-21 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- The HARDKISS TV — канал Юліі Санінай на сайце YouTube
- Біяграфія Юліі Санінай Архівавана 22 сакавіка 2023.