Эўсэбіюш (папа рымскі)

Сьвяты Эўсэбій (лац. Eusebіus) - 31-ы Папа Рымскі (18 красавіка 309 альбо 310 - 17 жніўня 309 альбо 310), грэк па паходжаньні.

Эўсэбій
Eusebіus
Эўсэбій, Папа Рымскі
Эўсэбій, Папа Рымскі
Пачатак папства18 красавіка 309 альбо 310
Канец папства17 жніўня 309 альбо 310
ПапярэднікМарцэл I
НаступнікМільтыяд
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся ?
Памёр 17 жніўня
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[4]
Заняткікаталіцкі сьвятар
Дзень памяці26 верасьня

Пантыфікат

рэдагаваць

Яго пантыфікат доўжыўся ўсяго чатыры месяцы й характарызаваўся разгортваньнем палемікі аб вяртаньні ў хрысьціянства адступнікаў. Эўсэбій падтрымаў рашэньне сваіх папярэднікаў аб магчымасьці вяртаньня ва ўлоньне хрысьціянскай царквы адступніка пры ўмове, што ён раней зьдзейсьніў суровую епітымію. Супраць гэтага пункту гледжаньня выступіла фракцыя хрысьціян у Рыме пад кіраўніцтвам Іраклія. Ёган Петэр Кірш лічыць, што, верагодна, Іраклій быў лідэрам партыі вераадступнікаў і іх прыхільнікаў, якія патрабавалі неадкладнага аднаўленьня ў Касьцёле. У выніку супрацьстаяньня Максенцый саслаў іх абодвух на Сыцылію.

Эўсэбій памёр у выгнаньні на Сыцыліі й ў 311 годзе быў перапахаваны ў катакомбах сьв. Каліста. Яго дзень адзначаецца 17 жніўня (раней 26 верасьня).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць