Эўропа (спадарожнік)

спадарожнік Юпітэру

Эўро́па ці Юпі́тэр II — найменшы з галілеевых спадарожнікаў Юпітэра, шосты паводле аддаленасьці з 95 ягоных спадарожнікаў. Адначасна ён шосты паводле памеру спадарожнік у Сонечнай сыстэме. Эўропа адкрытая незалежна адно ад аднаго Сыманам Марыюсам і Галілео Галілеем; Марыюс даў ёй назву паводле фінікійскай багіні, маці цара крыцкага Мінаса і Зэўсавай каханкі.

Эўропа
Адкрыцьцё
Адкрывальнік Галілео Галілей і Сыман Марыюс[d]
Месца Падуанскі ўнівэрсытэт
Дата 8 студзеня 1610
Абазначэньні
Названа ў гонар Эўропа[d]
Парамэтры арбіты
Апацэнтар 676 938 км
Пэрыцэнтар 664 862 км
Вялікая паўвось 671 100 км
Эксцэнтрысытэт 0,009
Сыдэрычны пэрыяд 3,551 содні
Нахіленьне 0,0082 радыян
Ёсьць спадарожнікам Юпітэр
Фізычныя характарыстыкі
Сярэдні радыюс 1560,8 ± 0,5 км
Маса 47,986 ± 0,001 Ёг[1]
Сярэдняя шчыльнасьць 3,013 грамаў на кубічны сантымэтар
Гравітацыя на паверхні
ля экватару
1,314 м/с²
Альбэда 0,64

Эўропа памерам крыху саступае Месяцу і складаецца з сылікатных камянёў ды зьледзянелай коркі; ядро, падобна, жалеза-нікелевае(d). Атмасфэрны слой вельмі тонкі, пераважна складзены з тлену. Паверхня спадарожніка бела-бэжавая, парэзаная трэшчынамі, існуе невялікая колькасьць кратэраў. Найперш Эўропу назіралі зямнымі тэлескопамі, а з пачатку 1970-х яе абляталі касьмічныя зонды.

Эўропа мае найраўнейшую паверхню між усіх вядомых цьвёрдых целаў Сонечнай сыстэмы. Пад паверхняй знаходзіцца акіян, у якім тэарэтычна можа паўстаць жыцьцё ў выглядзе аднавузавых і бактэрыяпадобных арганізмаў. З дапамогай тэлескопу Габла на спадарожніку выявілі вадзяныя слупы, магчыма ўтвараныя крыягейзэрамі. Эфэкт вывяржэньня вады можа дапамагчы ў пошуках падкоркавага жыцьця нават без патрэбы высадкі на спадарожнік. Пакуль што на Эўропу не сядаў ніводны касьмічны апарат.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць