Мінас
Мінас (па-грэцку: Μίνως) — легендарны цар Кноса (на в-пе Крыт), герой шматлікіх старажытнагрэцкіх мітаў, у тым ліку пра Тэсэя і Мінатаўра, Дэдала і Ікара і інш.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b2/Inferno_Canto_5_line_4_Minos.jpg/250px-Inferno_Canto_5_line_4_Minos.jpg)
Лічыўся сынам Зэўса і Эўропы. Старажытнагрэцкая гістарычная традыцыя прыпісвае яму стварэньне першага на Крыце заканадаўства і магутнай марской дзяржавы, якая ў 17—15 ст. да н. э. панавала на Эгейскім моры. Сучасная гістарыяграфія ўмоўна падзяляе старажытную гісторыю Крыта на 3 мінойскія пэрыяды (ад імя Мінаса).
Мінас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў