Эўрапейскі цэнтар міжсецявога дапасаваньня
Эўрапейскі цэнтар міжсецявога дапасаваньня — рэгіянальны інтэрнэт-рэгістратар (анг. RIR) для Эўропы, Сярэдняй і Паўднёва-Заходняй Азіі, заснаваны ў 1992 годзе ў Амстэрдаме, які адказны за рэгістрацыю сеціўных рэсурсаў (адрасоў у пратаколах IPv4 і IPv6, а таксама нумароў аўтаномных сыстэм (анг. AS). Да 2005 г. таксама абслугоўваў Афрыку.
Эўрапейскі цэнтар міжсецявога дапасаваньня | |
па-француску: Réseaux IP Européens па-ангельску: Network Coordination Centre | |
Абрэвіятура | ЭЦМД |
---|---|
Дата ўтварэньня | 27 красавіка 1992 (32 гады таму) |
Мэта | Разьмеркаваньне сеціўных адрасоў |
Месцазнаходжаньне | Амстэрдам (Нідэрлянды) |
Дзейнічае ў рэгіёнах | 76 краінаў |
Сяброўства | 7167 (2010) |
Старшыня | Найджэл Тытлі |
Распараднік | Аксэль Паўлік |
Кіроўны орган | Рада |
Матчына кампанія | ICANN |
Бюджэт | 16 582 тыс. эўра (2010) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 124 (2010) |
Сайт | www.ripe.net |
Кіраваньне
рэдагаваць- Сход. Склікаецца штогод. Складаецца з усіх чальцоў. Ухваляе пастановы больш як паловай галасоў. Абірае Раду.
- Рада. Складаецца з 3—5 асобаў. Прызначае кіраўніцтва.
- Кіраўніцтва. Выконвае пастановы Рады.
Гэта — накід артыкула пра сеціва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |