Этэль Мэрман

амэрыканская сьпявачка і акторка

Этэль Мэрман (па-ангельску: Ethel Merman; 16 студзеня 1908, Нью-Ёрк, ЗША — 15 лютага 1984, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканская акторка й сьпявачка, адна з самых знакамітых брадўэйскіх выканаўцаў XX стагодзьдзя.

Этэль Мэрман
Ethel Merman
Этэль Мэрман у 1967 годзе
Дата нараджэньня 16 студзеня 1908
Месца нараджэньня Нью-Ёрк, ЗША
Дата сьмерці 15 лютага 1984 (76 гадоў)
Месца сьмерці Нью-Ёрк, ЗША
Прычына сьмерці пухліна мозгу[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак акторка, музыка
Навуковая сфэра кінаакторства[d][1] і сьпеў[1]
Гады дзейнасьці 1930—1982
Жанры поп
Дзеці Ethel Levitt Geary[d] і Robert Levitt Jr.[d]
Узнагароды «Залаты Глёбус» (1954),
«Тоні» (1951)
IMDb ID nm0581062

Біяграфія

рэдагаваць

Этэль Агнэс Цымэрман нарадзілася ў раёне Асторыя ў Нью-Ёрку 16 студзеня 1908 году ў сям’і бухгальтара Эдварда Цымэрмана й ягонай жонкі Агнэс Гарднэр, якая была школьнай настаўніцай. Сваю кар’еру яна пачала ў якасьці сьпявачкі ў вадэвілях і да канца 1930-х гадоў, дзякуючы свайму магутнаму мэцца-сапрана, стала вядучай выканаўцай у брадўэйскіх м’юзыклах. Ейны кінадэбют адбыўся ў 1930 годзе й у наступныя гады яна зьявілася ў шматлікіх музычных фільмах і камэдыях, сярод якіх найбольш вядомымі сталі «Не апранаючыся» (1934), «Рэгтайм Бэнд Аляксандра» (1938), «Назавіце мяне мадам» (1953), «Гэта ня справа!» (1954), «Гэты вар’яцкі, вар’яцкі, вар’яцкі, вар’яцкі сьвет» (1963) і «Аэраплян!» (1980). За свой унёсак у кінэматограф Мэрман была ўганараваная зоркай на галіўудзкай алея славы.

Сярод брадўэйскіх пастановак найбольш вядомымі зь ейным удзелам сталіся «Назавіце мяне мадам» у 1951 годзе, за ролю ў якім яна атрымала прэмію «Тоні», і «Цыганка» ў 1959 годзе, дзе Этэль згуляла маці гераіні Джыпсі Розы Лі. Этэль працягвала шмат выступаць на Брадўэі да 1970 году, калі вырашыла пакінуць на зусім тэатральную сцэну. Ейнай апошняй роляй стала Долі Леві ў м’юзыклі «Вітаю, Долі!», які першапачаткова быў напісаны спэцыяльна для яе.

Мэрман чатыры разы была замужам. Разам з другім мужам, Робэртам Левітам, яны мелі двух дзяцей. Ейным апошнім мужам быў актор Эрнэст Боргнайн, зь якіх яна абралася шлюбам у 1964 годзе й разьвялася празь месяц. У красавіку 1983 году ў Этэль была дыягнаставана гліяблястома й неўзабаве ёй была праведзена апэрацыя па выдаленьні пухліны. Але празь некалькі месяцаў у яе пачаліся мэтастазы і 15 лютага 1984 году яна памерла.

Узнагароды

рэдагаваць
  • Тоні (1951) — «Найлепшая акторка ў м’юзыклі» («Назавіце мяне мадам»)
  • Залаты Глёбус (1954) — «Найлепшая акторка ў музычным фільме або камэдыі» («Назавіце мяне мадам»)

Відэагалерэя

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Этэль Мэрмансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі