Это Минск, детка

(Перанакіравана з «Это Минск, детка!»)

«Это Минск, детка» (скарочана — ЭМД) — беларускае незалежнае СМІ, якое публікуе ў асноўным кантэнт на беларускай і расейскай мовах. Самым папулярным рэсурсам з’яўляецца суполка «Это Минск, детка» ва «У Кантакце», на якую падпісана звыш 150 тыс. чытачоў.

«Это Минск, детка»
Тып СМІ
Даступныя мовы беларуская, расейская
Уладальнік Яўген Малахоўскі
Аўтар Яўген Малахоўскі
Рэгістрацыя няма

Гісторыя рэдагаваць

Першым рэсурсам, створаным пад брэндам «Это Минск, детка» была суполка ў сацыяльных сетках «У Кантакце» у 2013 г. У асноўным публікаваўся гумарыстычны кантэнт, які зьвязаны зь Менскам.

У 2017 годзе пра «Это Минск, детка» напісалі некалькі іншых СМІ, што абвінавачвалі іх у вярбоўцы наймітаў[1] для вайны ва Ўкраіне. Гэта было зьвязаны з тым, што ў СМІ актыўна заклікалі аказваць любую пасільную дапамогу тактычнай групе «Беларусь», якая прымала ўдзеле ва ўзбройным канфлікце на Данбасе на баку Ўкраіны. Таксама іх абвінавацілі ў русафобіі і нацызме[2].

13 студзеня 2020 года аўтару «Это Минск, детка» патэлефанавалі зь беларускай установы ГУБАЗік і выклікалі на размову. Як паведамляе заснавальнік праекта, яму прапанавалі супрацу з праваахоўнымі ворганамі, ад якіх ён адмовіўся[3]. Спадар ліча, што гэта магло быць зьвязана з будучымі прэзыдэнцкімі выбарамі, якія меліся неўзабаве адбыцца.

Падчас перадвыбарчай падрыхтоўкі й саміх выбараў мэдыяпраект перайшоў у рэжым актыўнага інфармацыйнага супраціву Аляксандру Лукашэнку. Публікаваліся праграмы апазыцыйных кандыдатаў, крытычныя навіны. «Это Минск, детка» заклікалі жыхароў Беларусі да ўдзелу ў пратэстах супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалтоўных дзеяньняў сілавікоў. Таксама суполка каардынавала многія дваравыя ініцыятывы й з’яўлялася злучным зьвяном паміж штабам Ціханоўскай і дварамі[4][5]. У лістападзе 2020 года Яўген Малахоўскі пакінуў Беларусь, асьцерагаючыся арышту. Ён пераехаў у Кіеў, але не спыніў дзейнасьць праекту.

14 траўня 2022 года па заяўленьню пракуратуры места Менску Telegram-канал «Это Минск, детка» быў прызнаны экстрымісцкім[6][7]. Гэта прыцягнула за сабой вялікую колькасьць «адпісак» у Telegram

У 2022 годзе суполка «Это Минск, детка» была заблякавана для карыстальнікаў з Расеі на падставе патрабаваньняў Галоўнай пракуратуры РФ ад 24.02.2022 № 27-31-2020/Ид2145-22[8][9].

Склад каманды рэдагаваць

Усе чальцы каманды «Это Минск, детка» – беларусы, асноўная частка каманды пражывае ў Польшчы. Некаторыя чальцы каманды прытрымліваюцца ананімнасьці й нідзе не ўзгадваюцца. Кіраўнік праекта Яўген Малахоўскі.

Кантэнт у сацыяльных сетках рэдагаваць

Унікальны кантэнт трансьлюецца ўсяго ў некалькіх сацыяльных сетках, астатняе проста дублююць наяўную інфармацыю.

  • Youtube — відэаролікі з дайджэстам самых цікавых навін за апошні час, а таксама тэматычныя ролікі.
  • Tik-tok — кароткія гумарыстычныя ролікі а таксама навінавыя ролікі, што не ўвайшлі ў дайджэст на Youtube.
  • Spotify — падкасты на розную тэматыку.
  • Telegram — навіны, гістарычныя й сучасныя фатаграфіі Менску й рэгіёнаў.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць