Это Минск, детка
«Это Минск, детка» (скарочана — ЭМД) — беларускае незалежнае СМІ, якое публікуе ў асноўным кантэнт на беларускай і расейскай мовах. Самым папулярным рэсурсам з’яўляецца суполка «Это Минск, детка» ва «У Кантакце», на якую падпісана звыш 150 тыс. чытачоў.
«Это Минск, детка» | |
Тып | СМІ |
---|---|
Даступныя мовы | беларуская, расейская |
Уладальнік | Яўген Малахоўскі |
Аўтар | Яўген Малахоўскі |
Рэгістрацыя | няма |
Гісторыя
рэдагавацьПершым рэсурсам, створаным пад брэндам «Это Минск, детка» была суполка ў сацыяльных сетках «У Кантакце» у 2013 г. У асноўным публікаваўся гумарыстычны кантэнт, які зьвязаны зь Менскам.
У 2017 годзе пра «Это Минск, детка» напісалі некалькі іншых СМІ, што абвінавачвалі іх у вярбоўцы наймітаў[1] для вайны ва Ўкраіне. Гэта было зьвязаны з тым, што ў СМІ актыўна заклікалі аказваць любую пасільную дапамогу тактычнай групе «Беларусь», якая прымала ўдзеле ва ўзбройным канфлікце на Данбасе на баку Ўкраіны. Таксама іх абвінавацілі ў русафобіі і нацызме[2].
13 студзеня 2020 году аўтару «Это Минск, детка» патэлефанавалі зь беларускай установы ГУБАЗік і выклікалі на размову. Як паведамляе заснавальнік праекта, яму прапанавалі супрацу з праваахоўнымі ворганамі, ад якіх ён адмовіўся[3]. Спадар ліча, што гэта магло быць зьвязана з будучымі прэзыдэнцкімі выбарамі, якія меліся неўзабаве адбыцца.
Падчас перадвыбарчай падрыхтоўкі й саміх выбараў мэдыяпраект перайшоў у рэжым актыўнага інфармацыйнага супраціву Аляксандру Лукашэнку. Публікаваліся праграмы апазыцыйных кандыдатаў, крытычныя навіны. «Это Минск, детка» заклікалі жыхароў Беларусі да ўдзелу ў пратэстах супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалтоўных дзеяньняў сілавікоў. Таксама суполка каардынавала многія дваравыя ініцыятывы й з’яўлялася злучным зьвяном паміж штабам Ціханоўскай і дварамі[4][5]. У лістападзе 2020 году Яўген Малахоўскі пакінуў Беларусь, асьцерагаючыся арышту. Ён пераехаў у Кіеў, але не спыніў дзейнасьць праекту.
14 траўня 2022 году па заяўленьню пракуратуры места Менску Telegram-канал «Это Минск, детка» быў прызнаны экстрэмісцкім[6][7]. Гэта прыцягнула за сабой вялікую колькасьць «адпісак» у Telegram
У 2022 годзе суполка «Это Минск, детка» была заблякавана для карыстальнікаў з Расеі на падставе патрабаваньняў Галоўнай пракуратуры РФ ад 24.02.2022 № 27-31-2020/Ид2145-22[8][9].
У сакавіку 2024 году Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь абвясьціла суполку экстрэмісцкім фармаваньнем[10].
Склад каманды
рэдагавацьУсе чальцы каманды «Это Минск, детка» – беларусы, асноўная частка каманды пражывае ў Польшчы. Некаторыя чальцы каманды прытрымліваюцца ананімнасьці й нідзе не ўзгадваюцца. Кіраўнік праекта Яўген Малахоўскі.
Кантэнт у сацыяльных сетках
рэдагавацьУнікальны кантэнт трансьлюецца ўсяго ў некалькіх сацыяльных сетках, астатняе проста дублююць наяўную інфармацыю.
- Youtube — відэаролікі з дайджэстам самых цікавых навін за апошні час, а таксама тэматычныя ролікі.
- Tik-tok — кароткія гумарыстычныя ролікі а таксама навінавыя ролікі, што не ўвайшлі ў дайджэст на Youtube.
- Spotify — падкасты на розную тэматыку.
- Telegram — навіны, гістарычныя й сучасныя фатаграфіі Менску й рэгіёнаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://sozh.info/gruppa-ehto-minsk-detka-verbuet-najomnikov-dlya-vojjny-na-ukraine/amp/
- ^ http://ross-bel.ru/analitika/article_post/administrator-soobshchestva-eto-minsk-detka-natsist-i-rusofob-analiz-publikatsiy
- ^ https://m.nn.by/ru/articles/244363/
- ^ https://www.youtube.com/watch?v=rj9AqpyCbF4&feature=youtu.be
- ^ https://ont.by/news/dvorovye-akcii-v-2020-godu-kto-ih-ustraival-i-koordiniroval-rubrika-budet-dopolneno
- ^ https://m.nashaniva.com/ru/articles/289936/
- ^ https://www.belta.by/amp/incident/view/dva-telegram-kanala-priznany-ekstremistskimi-501805-2022/
- ^ https://reform.by/327991-vkontakte-zablokiroval-v-rossii-pablik-jeto-minsk-detka/amp
- ^ https://mediazona.by/news/2022/09/01/eto-genprokuratura-rf/amp/(недаступная спасылка)
- ^ «Народные посольства» и «Это Минск, детка» признаны «экстремистскими» формированиями (рас.) Reform.by(be)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Архівавана 5 лютага 2022. (Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь)