Эсто́нскі альфабэт (па-эстонску: eesti tähestik) — альфабэт дзеля запісу эстонскай мовай. Эстонскі альфабэт ствараўся на аснове нямецкага. У пачатку XX стагодзьдзя літара W была замененая літарай V, а таксама ўведзеныя Š і Ž з чэскага альфабэту.

A a B b C c D d E e F f G g H h
I i J j K k L l M m N n O o P p
Q q R r S s Š š Z z Ž ž T t U u
V v W w Õ õ Ä ä Ö ö Ü ü X x Y y

Эстонскі альфабэт ужывае стандартныя літары лаціны з даданьнем дыякрытычных знакаў.

Літары f, š, z, ž ужываюцца толькі ў запазычаньнях (fotograaf, želee, šokolaad) і ў замежных імёнах уласных. Літары c, q, w, x, y ўжываюцца толькі ў замежных імёнах і назвах (напрыклад, New York).

Гучаньне літараў

рэдагаваць
Літара Гук
Aa Прыкладна адпавядае а.
Bb Прыкладна адпавядае б.
Cc Ужываецца толькі пры напісаньні некаторых імёнаў. У залежнасьці ад мовы-крыніцы чытаецца як к, с ці ц. Дыграф ch чытаецца ч або ш.
Dd Прыкладна адпавядае д.
Ee Прыкладна адпавядае э.
Ff Прыкладна адпавядае ф.
Gg Прыкладна адпавядае г.
Hh Слабейшае за х.
Ii Прыкладна адпавядае і.
Jj Прыкладна адпавядае й.
Kk Прыкладна адпавядае к.
Ll Мякчэй за л, аднак цьвярдзей за ль.
Mm Прыкладна адпавядае м.
Nn Прыкладна адпавядае н.
Oo Прыкладна адпавядае о.
Pp Прыкладна адпавядае п.
Qq Ужываецца толькі пры напісаньні некаторых імёнаў.
Rr Прыкладна адпавядае р.
Ss Прыкладна адпавядае с.
Šš Прыкладна адпавядае ш.
Zz Прыкладна адпавядае з.
Žž Прыкладна адпавядае ж.
Tt Прыкладна адпавядае т.
Uu Прыкладна адпавядае у.
Vv Прыкладна адпавядае в.
Ww Ужываецца толькі пры напісаньні некаторых імёнаў. Раней ужывалася на месцы V.
Õõ Сярэдняе паміж ы і францускім закрытым о.
Ää Прыкладна адпавядае я ў складзе мя.
Öö Прыкладна адпавядае ё ў складзе мё.
Üü Прыкладна адпавядае ю ў складзе мю.
Xx Ужываецца толькі пры напісаньні некаторых імёнаў.
Yy Ужываецца толькі пры напісаньні некаторых імёнаў. Вымаўляецца як у мове-крыніцы, гл. Ü.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць