Эрык Янжа
Э́рык Я́нжа (па-славенску: Erik Janža; нар. 21 чэрвеня 1993 году) — славенскі футбаліст, левы абаронца польскага клюбу «Гурнік» з Забжэ і нацыянальнай зборнай Славеніі.
Эрык Янжа | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 чэрвеня 1993[1] (31 год) | |
Рост | 174 см | |
Пазыцыя | абаронца, скрайні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Гурнік Забжэ | |
Нумар | 64 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2013 2013—2015 2015—2017 2017—2018 2017—2018 2018—2019 2019— |
Мура-05 Дамжале Марыбор Вікторыя Пльзень → Пафас (арэнда) Осіек Гурнік Забжэ |
75 (1) 66 (4) 33 (0) 3 (0) 33 (2) 19 (0) 158 (3) |
Зборныя | ||
2014— | Славенія | 15 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец клюбу «Мура-05», у складзе якога запачаткаваў кар’еру. Поруч з клюбам прабіўся ў Першую лігу айчыннага першынства, дзе спаборнічаў з камандай яшчэ некалькі сэзонаў. Узімку 2013 году прыяднаўся да клюбу «Дамжале», зь якім гуляў паўтраця гадоў. На пачатку 2015 году далучыўся да «Марыбора». Дэбютаваў у складзе новага клюбу 28 лютага 2015 году ў хатняй гульні супраць «Горыцы», якая скончылася зь лікам 5:1. Разам з камандай стаў чэмпіёнам краіны. Пасьля гуляў у Чэхіі, Харватыі і на Кіпры.
28 чэрвеня 2019 году склаў двухгадовы кантракт з забжэўскім «Гурнікам»[3] з польскай Экстраклясе. 22 ліпеня дэбютаваў у польскім найвышэйшым дывізіёне ў матчы супраць плоцкай «Віслы» (1:1)[4]. 21 лістапада 2021 году ў матчы супраць варшаўскай «Легіі» (3:2) забіў свой першы гол у Экстраклясе.
Дасягненьні
рэдагаваць«Марыбор»:
- Чэмпіён Славеніі: 2015
- Уладальнік Кубка Славеніі: 2016
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Erik Janza // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ^ «Erik Janża piłkarzem Górnika!» Górnik Zabrze.
- ^ «Wisła Płock 1-1 Górnik Zabrze». 90minut.pl.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball