Эрнст Эліс Кларк
Эрнст Эліс Кларк (па-ангельску: Ernest Ellis Clark; 1869? — 1932) — мастак з Дэрбі, які працаваў на Royal Crown Derby. Тры яго карціны захоўваюцца ў Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі.
Эрнст Эліс Кларк | |
Дата нараджэньня | 1869 |
---|---|
Месца нараджэньня | Дэрбі |
Дата сьмерці | 1932 |
Месца сьмерці | Дэрбі |
Занятак | жывапіс |
Біяграфія
рэдагавацьКларк нарадзіўся ў Дэрбі, і пасьля навучаньня маляваньню ў вячэрніх клясах стаў працаваць на Royal Crown Derby, і дарос да мастацкага інструктара, а затым Майстра мастацтваў ў Дэрбскім коледжы мастацтваў. Ён выйграў мноства прызоў за мастацкія працы, уключаючы тытул Нацыянальнага срэбранага мэдаліста ў арнамэнце і дызайне. У свае сорак ён служыў у Каралеўскай палявой артылерыі ў часе Першай сусьветнай вайны. Яго адзіная кніга — дапаможнік для яго вучняў аб дызайне, заснаваным на расьлінных формах. У кнізе ён паказвае варыянты, але ўстрымліваецца ад указаньняў на тое, як іх дасягнуць. Кларк сказаў: «…немагчыма занадта часта заклікаць студэнтаў да адзінага правільнага шляха для іх, каб зрабіць іх уласныя дасьледваньні ідучымі ад прыроды»[1][2].
Тры яго карціны знаходзяцца ў Музэі і мастацкай галерэі пасьля таго, як яны былі падараваныя Альфрэдам Эдўардам Гудзі. Карціна, якая паказвае Грын Стрыт, напісаная за тры гады да пабудовы Іпадрома[3].
Кларк памёр ва ўзросьце 63 гадоў у Дэрбі ў 1932 годзе, яго працы перайшлі ў грамадзкі набытак у 2002 годзе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^
… it cannot be too frequently urged upon students that the only right way for them is to make their own studies direct from nature - ^ Ernest E. Clark A Handbook of Plant-Form. — New York: 1904.
- ^ Sarah Allard; Nicola Rippon Goodey's Derby. — 2003. — P. 157. — ISBN 1 85983 379 9