Эпіфара
стылістычная фігура
Эпі́фара (па-старажытнагрэцку: ἐπιφορά— паўтарэньне) — паўтарэньне аднолькавых гукаў, словаў ці выразаў у канцы вершаваных радкоў або строфаў. Вось прыклад эпіфары з народнай песьні:
- Цялушачак гадаваць будзем,
- А бычочкі прадаваць будзем,
- Дзевак замуж аддаваць будзем,
- А хлопчыкаў жаніць будзем.
Стылістычная фігура, супрацьлеглая эпіфары, — анафара.
Віды эпіфары
рэдагаваць- Радковая — аднолькавыя словы ці выразы паўтараюцца ў канцы радкоў.
- Строфная — асобныя словы ці выразы дакладна паўтараюцца ў канцы асобных строфаў.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |