Энкантаду

горад у Бразыліі

Энканта́ду (па-партугальску: Encantado) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала блізу 22 тысяч чалавек[2].

Энкантаду
Герб Энкантаду Сьцяг Энкантаду


Краіна: Бразылія
Штат: Рыю-Грандзі-ду-Сул
Плошча:
  • 139,158 км²
Вышыня: 58 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 51
Геаграфічныя каардынаты: 29°14′9″ пд. ш. 51°52′12″ з. д. / 29.23583° пд. ш. 51.87° з. д. / -29.23583; -51.87Каардынаты: 29°14′9″ пд. ш. 51°52′12″ з. д. / 29.23583° пд. ш. 51.87° з. д. / -29.23583; -51.87
Энкантаду на мапе Бразыліі
Энкантаду
Энкантаду
Энкантаду
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.encantado.rs.gov.br

Гісторыя

рэдагаваць

Здавён тэрыторыя сучаснага места была пакрытая буйнымі лясамі, якія былі заселеныя індзейцамі з плямёнаў гуарані. Упершыню эўрапейцы зьявіліся тут у 1635 годзе — гэта былі езуіцкія сьвятары. Згодна з імпэратарскай пастановай рэгіён належыў Порту-Алегры, але з 25 кастрычніка 1831 году апынуўся пад уладай Трыюнфу. У канцы XIX стагодзьдзя паселішча пачало прыцягваць да сябе жыхароў суседніх гарадоў. У 1882 годзе тут зьявіліся першыя мігранты-італьянцы. Неўзабаве была пабудаваная першая драўляная царква. Блізкасьць да Порту-Алегры і наяўнасьць порту на рацэ Такуары былі галоўнымі фактарамі ў квітненьні гораду, асабліва ягонай прамысловасьці. У 1915 годзе Энкантаду вылучыўся ў асобны муніцыпалітэт.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць