Эмілі Брантэ

ангельская пісьменьніца

Э́мілі Джэйн Брантэ́ (па-ангельску: Emily Jane Brontë; 30 ліпеня 1818, Торнтан, Ангельшчына — 19 сьнежня 1848, Гаўорт, Ангельшчына) — ангельская пісьменьніца і паэтка, аўтарка сусьветна вядомага рамана «Навальнічны перавал»[9]. Лічыцца клясыкам ангельскай літаратуры.

Эмілі Брантэ
па-ангельску: Emily Brontë
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Эмілі Джэйн Брантэ
Псэўданімы Эліс Бэл
Нарадзілася 30 ліпеня 1818(1818-07-30)[1][2][3][…]
Памерла 19 сьнежня 1848(1848-12-19)[1][2][5][…] (30 гадоў)
Пахаваная
Бацькі Патрык Брантэ[d][6]
Марыя Брантэ[d][6]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, навэлістка, пісьменьніца, настаўніца, гувэрнантка
Гады творчасьці  ? — 19 сьнежня 1848
Жанр мастацкая выдумка[7] і паэзія[7]
Мова ангельская мова[8]
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць
 
Тры сястры Брантэ. Карціна, напісаная Бранўелам Брантэ ў 1834 годзе. Зьлева направа намаляваныя: Эн, Эмілі і Шарлота (бачная таксама цень Бранўела, які зьявіўся, калі ён сьцёр сваё адлюстраваньне)
 
Будынак «Brontë Parsonage», цяпер музэй, у Геўорце, Ёркшыр, Ангельшчына. Былы сямейны будынак сясьцёр Брантэ: Шарлоты, Эмілі і Эн.

Эмілі Джэйн Брантэ нарадзілася 30 ліпеня 1818 году ў Торнтане ля Брэдфарду, Ёркшыр, Ангельшчына, Вялікабрытанія. Яна была дачкой Патрыка Брантэ, сьвятара, і Марыі Брэнўэл, якая паходзіла з купецкага асяродзьдзя. У яе былі старэйшыя сёстры Марыя, Элізабэт, Шарлёта, малодшая сястра Эн і старэйшы брат Бранўел Брантэ.

У 1820 годзе сям’я пераехала ў вёску Геўорт(en), так як Патрык Брантэ, бацька Эмілі, атрымаў тут месца сьвятара.

15 верасьня 1821 году памерла маці Емілі — Марыя Брантэ. Пасьля сьмерці маці тры старэйшыя дзяўчынкі былі зьмешчаныя ў школу для дзяцей-сірот беднага духавенства, якая ўяўляла сабой змрочную ўстанову, дзе маленькія выхаванкі пакутавалі ад холаду і голаду, даволі жорсткага абыходжаньня. Пасьля сьмерці ад сухотаў двух старэйшых дачок, Марыі і Элізабэт, сьвятар забраў дадому ледзь жывую Шарлёту. Пасьля сьмерці Марыі Брантэ яе родная сястра Элізабэт займалася выхаваньнем дзяцей. Менавіта яна пазьней стала правобразам Нэлі Дзін у рамане «Навальнічны перавал».

Некаторы час Эмілі Брантэ разам з Шарлётай вучылася ў дабрачыннай школе ў Кован-Брыдж.

Творчасьць

рэдагаваць

У 1847 годзе быў выдадзены раман Эмілі Брантэ «Навальнічны перавал», які пасьля прынёс ёй славу.

У верасьні 1848 году Эмілі прастудзілася на пахаваньні брата Бранўела Брантэ й 19 сьнежня памерла ад сухотаў.

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць

У гонар Эмілі Брантэ названы кратар на Мэркурыі. Эмілі Брантэ намаляваная на брытанскай паштовай марцы 1980 году.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  1. ^ а б Emily Brontë // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  2. ^ а б Emily Brontë // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  3. ^ Emily Brontë // BD Gest' (фр.)
  4. ^ National Heritage List for England
  5. ^ Ellis Bell // CERL Thesaurus (анг.)Consortium of European Research Libraries.
  6. ^ а б Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English (анг.): Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 140.
  7. ^ а б Brontë, Emily, 1818-1848 // нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.)Library of Congress.
  8. ^ Brontë, Emily, 1818-1848 // CONOR.SI
  9. ^ 19 сьнежня — сьвяты Мікалай, Брэжнеў, Гітлер… «Радыё Свабода»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць