Эмілі Ўотсан
Э́мілі Ўо́тсан (па-ангельску: Emily Watson; нар. 14 лютага 1967, Лёндан, Ангельшчына, Вялікабрытанія) — анґельская акторка тэатру й кіно, ляўрэатка прэміі «БАФТА» за найлепшую жаночую ролю (2012).
Эмілі Ўотсан | |
па-ангельску: Emily Watson | |
Дата нараджэньня | 14 лютага 1967 (57 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Лёндан, Вялікабрытанія |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Гады дзейнасьці | 1991 — цяпер |
Узнагароды | «БАФТА» (2012) |
IMDb | ID nm0001833 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЭмілі Ўотсан нарадзілася 14 лютага 1967 у Лёндане. Скончыла Брыстальскі ўнівэрсытэт і Лёнданскую студыю драматычнага мастацтва[1]. У 1992 яе прынялі ў трупу Каралеўскага Шэксьпіраўскага тэатра. Дэбютавала ў кіно ў 1996 годзе[2].
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЭмілі Ўотсан 1995 року выйшла замуж за актора Джэка Ўотэрса, зь якім гуляла ў Каралеўскім Шэксьпіраўскім тэатры. Восеньню 2005 ў іх нарадзілася дачка Джульет, а ў 2008 — сын Дылан.
Выбраная фільмаграфія
рэдагавацьГод | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
2019 | с | Чарнобыль | Chernobyl | Ульляна Хамюк[3][4] |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Emily Watson: 'I had to put a lid on my grief… bury it deep down' 20 March 2011 г. Праверана 23.05.2019 г. (анг.)
- ^ Transcribed from Sight & Sound Magazine, October 1996 issue. – Translated by Alexander Keiller Lars Von Trier (Breaking The Waves). Industrycentral.net. Праверана 23.05.2019 г. Архіўная копія ад 1 March 2010 г. (анг.)
- ^ Беларускі актор сэрыялу «Чарнобыль»: «Паклікалі на ролю правай рукі прафэсара, а стаў галоўным лекарам» «Радыё Свабода»
- ^ Зорка серыяла «Чарнобыль»: «Беларусь была найгоршым месцам на планеце» «Наша Ніва»
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЭмілі Ўотсан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Эмілі Ўотсан (анг.) на сайце IMDb