Эліс Іў
Эліс Іў (па-ангельску: Alice Eve, нар. — ангельская і амэрыканская акторка. Нарадзілася 6 лютага 1982 году ў Лёндане, Вялікабрытанія[2]. Эліс — дачка актора Трэвара Іва і актрысы Шарон Мофан. Некалькі гадоў у дзяцінстве яна жыла разам з бацькамі ў Лос-Анджэлесе. У 13 гадоў вярнулася ў Вялікабрытанію. Скончыла школу ў Хэмпшыры, а потым Ўэстмінстэрскую школу ў Лёндане. Скончыла Оксфардзкі Ўнівэрсытэт. Першай кінапрацай акторкі, калі яна вучылася ва ўнівэрсытэце стаў фільм «Прыгажосьць па-ангельску», дзе так сама гралі такія акторы як Руперт Эвэрэт, Клэр Дэйнс і Бен Чаплін.
Эліс Іў | |
Alice Sophia Eve | |
Эліс Іў (2012 год) | |
Імя пры нараджэньні | Alice Sophia Eve |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 лютага 1982 |
Месца нараджэньня | Лёндан, Вялікабрытанія |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Навуковая сфэра | кінаакторства[d][1] |
Гады дзейнасьці | 2004—дагэтуль |
Бацька | Trevor Eve[d] |
Маці | Sharon Maughan[d] |
IMDb | ID nm1404408 |
Сайт | aliceeve.net (анг.) |
У 2008 годзе вельмі ўдала выступіла на Брадвэі і лёнданскім Ўэст-Эндзе, сыграўшы ў п’есе «Рок-н-ролл» (Rock N Roll) Тома Стопарда. Рэжысэрам быў Трэвар Натан, а акрамя Іў ў п’есе гралі такія акторы як Руфус С’юэл, Браян Кокс і Шынэд К’юсак. У 2006 годзе Эліс Іў зьнялася ў фільме «Starter for Ten» разам з Джэймсам МакЭвоем і Рэбэкай Хол, а так сама ў фільме «Big Nothing» з Дэйвідам Швімэрам і Сайманам Пэгам. Акрамя гэтага Іў зьнялася ў сэрыяле «The Rotters Club», фільмах «Losing Gemma» і «She’s Out of My League», драме «Нawking» і іншых творах[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ http://www.imdb.com/name/nm1404408/ База зьвестак актораў
- ^ http://www.kino-teatr.ru/kino/acter/w/euro/52419/bio/ КінаТэатр.ru
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЭліс Іў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Adoring Alice Eve (анг.) — фанацкі сайт
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |